Конфікс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Конфікс (цыркумфікс, бімарфэма) — састаўная службовая марфэма, якая складаецца з прэфікса і суфікса, якія ў адзіным фармальным комплексе далучаюцца да асновы слова. Выдзяляюцца толькі на словаўтваральным узроўні. Выконваюць толькі дэрывацыйную функцыю.

У структурным пляне конфіксы складаюцца толькі з тых элемэнтаў, якія існуюць як асобныя прэфіксы і суфіксы. Успрымаюцца як адзін фармальны кампанэнт і зьяўляюцца толькі спрадвечнабеларускімі па сваім паходжаньні. У акадэмічных граматыках конфіксныя ўтварэньні называюць прыставачна-суфіксальнымі ўтварэньнямі.

Хоць і аддзеленыя адзін ад аднаго коранем, яны выступаюць як адзіны словаўтваральны комплекс толькі ў словаўтваральным акце. У структурным пляне не існуюць як самастойныя элемэнты (заморскі). Далучаюцца толькі да ўтваральнай асновы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.