Конь
| Конь | |
Конь свойскі |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбтовыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Непарнакапытныя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Equus ferus caballu | |
Конь свойскі (па-лацінску: Equus ferus caballus) — жывёла сямейства непарнакапытных, прыручаны й адзіны падвід дзікага каня, які захаваўся (Equus ferus), вымерлы ў дзікай прыродзе. Шырока выкарыстоўваецца чалавекам да цяперашняга часу.
Зьмест |
Распаўсюджаньне [рэдагаваць]
У асобных рэгіёнах конь сустракаецца ў дзікім стане. Свойскія распаўсюджаныя па ўсіх краінах ува мностве парод, якія моцна адрозьніваюцца па велічыні, складаньні, форме галавы, колеру й г. д. і месцамі зьдзічэлі. У Эўропе дзікія або зьдзічэлыя коні — тарпаны — вадзіліся яшчэ ў першай палове мінулага стагодзьдзя. Зьдзічэлых коней сустракаў таксама Пржэвальскі ў правінцыі Гань-су.
Апісаньне [рэдагаваць]
Галава каня — выцягнутая, сухая, зь вялікімі жывымі вачыма, шырокімі ноздрамі й вялікімі або сярэдняй велічыні завостранымі й вельмі рухомымі вушамі. У свойскіх коней вушы ўмеранай велічыні (значна меншыя за палову галавы), грыва доўгая, шыя доўгая мускулістая, тулава акругленае, хвост пакрыты доўгімі валасамі ад асновы; колер (масць) надзвычай розны: чорны, буры, руды, чалы, белы, шэры, часта зь белымі плямамі на галаве й нагах; як выключэньне сустракаюцца палосы на плячах, спіне й нагах.
Харчаваньне [рэдагаваць]
Конь залічваецца да траваедных жывёлаў. На пашы ён зьядае ад 25 да 100 кг травы ў суткі. У залежнасьці ад узросту й жывой масы конь выпівае ў сярэднім 30—60 літраў вады ў суткі летам і 20—25 літраў зімой. Для пражытка каню трэба 4—5 акраў зямлі, каля 2 га.
Посілак каня складаецца галоўным чынам з аўса й сена, хоць апошнім часам замяняецца саломай. Шмат разоў спрабавалі замяніць і авёс якім-небудзь іншым збожжавым кормам, але ўсе такія спробы ня скончыліся поспехам. Толькі ў Італіі, Гішпаніі й Партугаліі, асабліва на Ўсходзе, ячмень зьяўляецца такім амаль выключным, як авёс, кормам каня.
Пароды [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Конь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||