Копцкі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ко́пцкі калянда́р, таксама вядомы пад назвай Александрыйскі каляндар, выкарыстоўваецца Копцкай праваслаўнай царквой. Гэта каляндар заснаваны на старажытным Эгіпецкім календары.

Каб пазьбегнуць ссоўваньня каляндарных датаў па сэзонах у 238 годзе да н. э. цар Эгіпта Пталямей III Эвэргет паспрабаваў правесьці рэформу старажытнага календара, якая заключалася ў дадаваньні шостага эпагамэнальнага дня кожныя чатыры гады. Аднак, гэтая рэформа ня была прынятая эгіпецкімі жрацамі і насельніцтвам, і ўвядзеньне новага календара было адкладзенае да 25 году да н. э., калі эгіпецкі каляндар быў рэфармаваны рымскім імпэратарам Актавіянам Аўгустам, які захаваў сынхранізацыю эгіпецкага календара з новаўведзеным юліянскім календаром. Новы каляндар атрымаў назву копцкага. Ягоныя гады і месяцы супадаюць з гадамі і месяцамі этыёпскага календара, але маюць розныя нумары і назвы.

Копцкі год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Копцкі год — гэта палепшаны грамадзянскі год старажытнага эгіпецкага календара, які захаваў ягоны падзел на тры сэзоны па чатыры месяцы кожны. Тры сэзоны згадваюцца ў спэцыяльных малітвах копцкай літургіі. Гэты каляндар ужываецца дагэтуль ва ўсім Эгіпце фэрмэрамі для вызначэньня часу сельскагаспадарчых работаў. Копцкі каляндарны год складаецца з 13 месяцаў: 12 месяцаў па 30 дзён і дадатковы месяц зь 5 ці 6 дзён, у залежнасьці ад таго, высакосны год альбо просты. Год пачынаецца 29 жніўня па Юліянскім календары, альбо 30 жніўня, калі наступны год — высакосны. Высакосны год у копцкім календары вызначаецца па тых жа правілах, што і ў Юліянскім календары, такім чынам шасьцідзённы 13-ы месяц заўсёды папярэднічае юліянскаму высакоснаму году.

На першы дзень копцкага году прыходзіцца сьвята «Neyrouz». Ягонае сьвяткаваньне трапляе на першы дзень месяца тота — першы месяц копцкага календара, які з 1901 да 2098 гадоў трапляе на 11 верасьня грэгарыянскага календара альбо на 12 верасьня, калі наступны год — высакосны. Эра ў копцкім календары пачанаецца з 284 году — году, калі да ўлады прыйшоў імпэратар Дыяклетыян, чыё кіраваньне адзначалася глябальнымі рэформамі ў рымскай дзяржаве, а таксама перасьледам хрысьціянаў. Адсюль паходзіць і назва эпохі календара: па-лацінску: Anno Diocletiani — ад Дыяклетыяна, альбо па-лацінску: Anno Martyrum — ад пакутнікаў (A.M.). Абрэвіятура A.M. таксама часта выкарыстоўваецца ў габрэйскім календары — па-лацінску: Anno Mundi; абрэвіятура A.D. трывала замацавалася ў хрысьціянскай царкве як па-лацінску: Anno Domini і ў дачыненьні Дыяклетыяна не выкарыстоўваецца.

Для таго, каб вылічыць нумар копцкага календара неабходна адняць зь ліку юліянскіх гадоў 283, калі гэты год зьяўляецца высакосным, альбо 284 у астатніх выпадках.

Копцкія месяцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назвы месяцаў у копцкім календары:

Нумар месяца па-грэцку па-копцку па-беларуску
1 Thoth (па-грэцку: Θωογτ) Thout Тот
2 Phaophi (па-грэцку: Παωπε) Paopi Паёпі
3 Athyr (па-грэцку: ζαθωρ) Hathor Атыр
4 Choiak Koiak Хаяк
5 Tybi Tobi Тыбі
6 Mechir Meshir Мэхір
7 Phamenoth Paremhat Памэнот
8 Pharmouthi Paremoude Пармуці
9 Pachon (па-грэцку: Παξοησ) Pashons Пахан
10 Payni (па-грэцку: Παωηι) Paoni Пайні
11 Epiphi Epip Эпіпі
12 Mesore Mesori Мэсоры
13 Pi Kogi Enavot

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]