Корасьцень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Корасьцень
Коростень
Вуліца места
Вуліца места
Korosten misto gerb.png Korosten prapor.png
Герб Корасьценю Сьцяг Корасьценю
Першыя згадкі: 945
Магдэбурскае права: 22 траўня 1589
Былыя назвы: Іскорасьцень, Іскорасьць
Вобласьць: Жытомірская
Раён: Корасьценскі
Насельніцтва: 66 000 (2004)
Тэлефонны код: +380 4142
Паштовы індэкс: 11500
Геаграфічныя каардынаты: 50°58′25″ пн. ш. 28°36′52″ у. д. / 50.97361° пн. ш. 28.61444° у. д. / 50.97361; 28.61444Каардынаты: 50°58′25″ пн. ш. 28°36′52″ у. д. / 50.97361° пн. ш. 28.61444° у. д. / 50.97361; 28.61444
Корасьцень на мапе Ўкраіны
Корасьцень
Корасьцень
Корасьцень
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Корасьцень, Карасьцень[1] (па-ўкраінску: Коростень) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Вуж. Адміністрацыйны цэнтар Корасьценскага раёну. Насельніцтва 66 тыс. чал. (2004).

Знаходзіцца за 87 км на поўнач ад Жытоміра. Вузел аўтамабільных дарог (у тым ліку магістраляў Ізмаіл — Санкт-Пецярбург, Кіеў — Ковель) і чыгунак (лініі на Кіеў, Оўруч, Жытомір, Сарны, Наваград-Валынскі).

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места:

  • Паводле першай вэрсіі, Корасьцень вядзе сваю назву з таго, што вакол сьценаў сталіцы драўлянаў узносіўся дубовы частакол, які быў неабчасаны, разам з карою — маўляў, менавіта таму места звалася Іс-кора-сьцень, то бок замак «з кары на сьцяне»;
  • Другая тэорыя сьцьвярджае, што тапонім паходзіць ад імя паганскага бога сонца Корс (Хорс) — галоўнага бога ў большасьці плямёнаў, які насялялі дадзеную тэрыторыю, у тым ліку і драўлянаў. Ад Хорсу/Корсу, паводле гэтай тэорыі, таксама паходзяць назвы населеных пунктаў Корсунь і Карастышаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1972 — 57 тыс. чал.[2]
  • 1989 — 67,5 тыс. чал.[3]
  • 2004 — 66 тыс. чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Машынабудаваньне (хімічнае абсталяваньне і інш.); заводы: парцалянавы, побытавай хіміі і інш.; лёгкая (у тым ліку вытворчасьць карункавых вырабаў), харчовая, дрэваапрацоўчая прамысловасьць.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік драніку ў дзень адкрыцьця

У цэнтры места стаіць помнік драніку, дзейнічае краязнаўчы музэй.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
  2. ^ Коростень // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  3. ^ Коростень // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Корасьценьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў