Кордэл Гал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кордэл Гал

Кордэл Гал (анг.: Cordell Hull; 2 кастрычніка 1871, Алімп, Тэнэсі — 23 ліпеня 1955, Вашынгтон) — амэрыканскі дзяржаўны дзяяч. Займаў пасаду дзяржаўнага сакратара 11 гадоў (1933—1944), даўжэй чым хто-небудзь іншы. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1946).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў блізу Бірдстана (Тэнэсі), трэцім зь пяці сыноў фэрмера Ўільяма Гала і Элізабэт Райлі. У 1891 годзе атрымаў юрыдычную ступень у Камбэрлэндзкім унівэрсытэце, скончыў 10-месячны курс за 5 месяцаў. 1893 г. быў абраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнэсі. Падчас Гішпана-амэрыканскай вайны служыў на Кубе капітанам тэнэсійскай пяхоты.

Зь лютым 1942 г. узначальваў дарадчы камітэт па пытаньнях пасьляваеннай палітыкі, у які ўваходзілі як дэмакраты, так і рэспубліканцы. 18 кастрычніка 1943 г. удзельнічаў у канфэрэнцыі ў Маскве зь Ідэн і Молатавым. У 1944 годзе сыйшоў з пасады дзяржсакратара ў сувязі з пагаршэньнем здароўя. Пасьля сваёй адстаўкі ўзначаліў амэрыканскую дэлегацыю на ўстаноўчай канфэрэнцыі ААН у Сан-Францыска ў 1945 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кордэл Галсховішча мультымэдыйных матэрыялаў