Корсыка
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Корсыка Collectivité Territoriale de Corse, Corsica |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Францыя |
| Статус | Рэгіён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Аяча |
| Улучае | Паўдзённая Корсыка Верхняя Корсыка |
| Прэзыдэнт рады | Поль Жакабі |
| Насельніцтва (2008) |
320 тыс. чалавек (25-е месца) |
| Шчыльнасьць | 35 чал./км² |
| Плошча | 8680 км² |
| Месцазнаходжаньне Корсыкі | |
![]() |
|
Ко́рсыка па-француску: Corse) — востраў у Міжземным моры і адзін з рэгіёнаў Францыі; астраўная правінцыя Францыі. Востраў ляжыць на ўсходзе ад Італіі, прыблізна на вышыні Абруцца, на поўначы ад італьянскага вострава Сардынія і ў паўднёва-заходнім напрамку ад Францыі. Пасьля Сыцыліі, Сардыніі і Кіпру Корсыка зьяўляецца чацьвертым па велічыні востравам у Міжземным моры.
Правінцыя складаецца з адміністрацыйных дэпартамэнтаў Верхняя Корсыка і Паўдзённая Корсыка.
Спэцыяльны статус правінцыі вызначае наяўнасьць рэгіянальнага парлямэнту (61 дэпутат) з правам назіраньня за законатворчасьцю Нацыянальных збораў Францыі. Сталіца рэгіёну — Аяча.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія і насельніцтва
Плошча рэгіёну — 8 680 км². Рэльеф гарысты.
Насельніцтва — 320 тыс. чалавек (2008). Карэнных карсыканцаў — менш за 50%; каля 400 тыс. эмігрантаў з Мэксыкі і Цэнтральнай Амэрыкі.
Мовы: француская (дзяржаўная), карэннае насельніцтва размаўляе карсыканскаю моваю, якая лічыцца дыялектам тасканскай мовы.
[рэдагаваць] Гісторыя
З 850 па 1034 гг. Корсыка знаходзілася пад уладаю маўраў. Пасьля востраў перайшоў пад кантроль Генуэскай рэспублікі. У 1768 годзе Генуя перадала востраў Францыі за даўгі. На Корсыцы нарадзіўся Напалеон Банапарт, а таксама сям’я вайсковых і дзяржаўных дзеячаў Абатучы. Таксама паводле адной з вэрсіяў на Корсыцы нарадзіўся Хрыстафор Калюмб.
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Асноўнаю прадукцыяю Корсыкі зьяўляецца віно і аліўкавы алей.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- PhotoGlobe — Corsica
- CNN CNN coverage of rejection of autonomy proposals in 2003
- Турыстычныя мапы Корсыкі
- Фатаграфіі Корсыкі
- Унівэрсытэт Корсыкі
| Рэгіёны Францыі | |
|---|---|
| Кантынэнтальная Францыя |
Авэрнь · Аквітанія (рэгіён) · Брэтань · Бургундыя · Іль-дэ-Франс · Корсыка · Лянгедок-Русыён · Лімузэн · Лятарынгія · Верхняя Нармандыя · Ніжняя Нармандыя · Нор-Па-дэ-Кале · Пікардыя · Поўдзень-Пірэнэі · Праванс-Альпы-Лазурны бераг · Пуату-Шарант · Пэй-дэ-ля-Люар · Рона-Альпы · Франш-Камтэ · Цэнтар · Шампань-Ардэны · Эльзас
|
| Заморскія рэгіёны | |
