Корсіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйная адзінка
Корсіка
Collectivité Territoriale de Corse, Corsica
Сьцяг Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус Рэгіён
Улучае Паўдзённая Корсіка
Верхняя Корсіка
Адміністрацыйны цэнтар Аяча
Прэзыдэнт рады Анж Санціні
Насельніцтва (2008)
320 тыс. чалавек (25-е месца)
Шчыльнасьць 35 чал./км²
Плошча 8 680 км²
Месцазнаходжаньне Корсікі:
Корсіка на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ко́рсіка (Ко́рсыка, па-француску: Corse) — востраў у Міжземным моры і адзін з рэгіёнаў Францыі; астраўная правінцыя Францыі. Востраў ляжыць на ўсходзе ад Італіі, прыблізна на вышыні Абруцца, на поўначы ад італьянскага вострава Сардзінія і ў паўднёва-заходнім напрамку ад Францыі. Пасьля Сіцыліі, Сардзініі і Кіпру Корсіка зьяўляецца чацьвертым па велічыні востравам у Міжземным моры.

Правінцыя складаецца з адміністратыўных дэпартамэнтаў Верхняя Корсіка і Паўдзённая Корсіка.

Спэцыяльны статус правінцыі вызначае наяўнасць рэгіянальнага парлямэнту (61 дэпутат) з правам назіраньня за законатворчасьцю Нацыянальных збораў Францыі. Сталіца рэгіёну — Аяча.

Порта

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія і насельніцтва

Рэльеф Корсікі

Плошча рэгіёну — 8 680 км². Рэльеф гарысты.

Насельніцтва — 320 тыс. чалавек (2008). Карэнных карсіканцаў - менш за 50%; каля 400 тыс. эмігрантаў з Мэксыкі і Цэнтральнай Амэрыкі.

Мовы: француская (дзяржаўная), карэннае насельніцтва размаўляе карсіканскаю моваю, якая лічыцца дыялектам тасканскай мовы.

[рэдагаваць] Гісторыя

З 850 па 1034 гг. Корсіка знаходзілася пад владою маўраў. Пасьля востраў перайшоў пад кантроль Генуэскай рэспублікі. У 1768 г. Генуя перадала востраў Францыі за даўгі.
На Корсіцы нарадзіўся Напалеон Банапарт, а таксама сям'я вайсковых і дзяржаўных дзеячав Аббатучы. Таксама паводле адной з вэрсый на Корсіцы нарадзіўся Хрыстафор Калумб.

[рэдагаваць] Прамысловасьць

Асноўнаю прадукцыяю Корсікі зьяўляецца віно і аліўкавы алей.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады