Косаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ко́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтрам савету зьяўлялася места Косаў (не ўваходзіла ў яго склад).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 лютага 1987 году Косаўскі гарадзкі савет рэарганізаваны ў сельсавет у складзе Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці[1].

17 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя зь вёскамі Бялавічы, Запольле, Старажоўшчына і Хадоркі перададзеная ў склад Квасевіцкага сельсавету[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]