Кот д’Івуар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кот-д'Івуар»)
Кот д’Івуар
République de Côte d'Ivoire
Сьцяг Кот д’Івуару Герб Кот д’Івуару
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Discipline and Labour» («Адзінства, дысцыпліна і праца»)
Дзяржаўны гімн: «L’Abidjanaise»
Месцазнаходжаньне Кот д’Івуару
Афіцыйная мова француская
Сталіца Ямусукра
Найбуйнейшы горад Абіджан
Форма кіраваньня рэспубліка
Алясан Уатара
Даніель Каблян Дункан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
69-е месца ў сьвеце
322 463 км²
1,4
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
53-е месца ў сьвеце
23 919 000
63,9/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
98 месца ў сьвеце
$40,348 млрд
$1726
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

7 жніўня 1960
Аўтамабільны знак CI
Дамэн верхняга ўзроўню .ci
Тэлефонны код +225
Мапа Кот д’Івуару
Мапа Кот д’Івуару

Рэспубліка Кот д’Івуар (па-француску: République de Côte d'Ivoire — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскага заліву. Мяжуе зь Лібэрыяй (716 км), Гвінэяй (610 км), Малі (532 км), Буркіна-Фасо (584 км) і Ганай (668 км).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі сучаснага Кот д’Івуару ў 1 тысячагодзьдзі зьявіліся першыя людзі. Першапачаткова гэта былі плямёны пігмэяў, потым зьявіліся і іншыя народы.

Першыя эўрапейцы зьявіліся на ўзьбярэжжы ў XV стагодзьдзі. Сярод іх былі і партугальцы, і галяндцы, і датчане. Калянізацыя пачалася з прыходам у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя французаў. Яны вывозілі адсюль дыямэнты, золата, каву і какава. 10 сакавіка 1893 году Бераг слановай косьці быў аб’яўлены калёніяй Францыі, у 1895 годзе далучаны да Францускай Заходняй Афрыкі. Бераг слановай косьці пераўтварыўся ў значнага вытворцу кавы і какава для Францыі. У 1934 годзе горад Абіджан быў абвешчаны сталіцай калёніі. Пасьля працяглага пэрыяду барацьбы за незалежнасьць, у 1957 годзе Францыя перадала калёніі мясцовае самакіраваньне. А 7 жніўня 1960 году была абвешчана незалежнасьць рэспублікі Бераг слановай косьці. Тым ня менш краіна заставалася сыравінным прыдаткам Францыі.

У 1980-я гады засуха, а таксама неспрыяльная каньюнктура на сусьветным рынку прывяла да значнага эканамічнага спаду. У 1990-я гады былі праведзены эканамічныя рэформы, якія не змаглі спыніць сацыяльную напружанасьць. 25 сьнежня 1999 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот. 19 верасьня 2002 году ў Абіджане ўспыхнула паўстаньне, якое прывяло да грамадзянскай вайны паміж палітычнымі групоўкамі поўначы і поўдня краіны.

Вясной 2007 году атрымалася дасягнуць мірнага пагадненьня.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кот д’Івуар зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1960 годзе. Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, таксама зь пяцігадовым тэрмінам. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які кіруецца прэм’ер-міністрам прызначаемым прэзыдэнтам. Паводле зьвестак міжнародных праваахоўных арганізацыяў, палітычныя правы грамадзянаў краіны значна абмежаваныя.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кот д’Івуар падзелены на 19 абласьцей, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 58 дэпартамэнтаў.

Вобласьці Кот д’Івуару
Вобласьць Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2007), чал.
1. Агнэбі Агбавіль 9080 822 592
2. Бафінг Туба 8720 203 608
3. Бас-Сасандра Сан-Пэдра 25 800 1 202 761
4. Дэнгуэле Адзіенэ 20 600 316 045
5. Мантанэс Ман 16 600 1 284 657
6. Фрамаджер Ганьёа 6900 775 840
7. Хаўт-Сасандара Далоа 15 200 1 354 028
8. Лакс Ямусукра 8940 681 812
9. Лагунэс Абіджан 13 172 4 804 106
10. Мараху Буафль 8500 743 621
11. Моэн-Кавэлі Гігло 14 150 505 706
12. Моэн-Камоэ Абэнгуру 6900 557 086
13. Нзы-Камоэ Дзімбокра 19 560 1 038 166
14. Саванэс Карога 40 323 1 386 445
15. Суд-Бандама Дыво 10 650 942 873
16. Суд-Камоэ Абаіса 7278 612 129
17. Валее-ду-Бандама Буакэ 28 530 1 523 855
18. Варадугу Сегела 21 900 456 708
19. Занзан Бандуку 38 000 957 314

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка паверхні краіны гэта ўзвышшы. На захадзе, на мяжы з Гвінэяй, знаходзіцца горны масіў Німба (самы высокі пункт — 1752 м). У паўднёвай частцы паверхня паступова пераходзіць у прыбярэжныя нізіны. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны, зь сярэднегадавымі ападкамі 1500—2300 мм. На астатняй частцы краіны клімат субэкватарыяльны, ападкі складаюць ад 1000 да 1800 мм. Сярэдняя тэмпэратура ад 24—25°С у жніўні да 28—30°С у сакавіку. У краіне існуе вялікая колькасьць рэк: асноўныя гэта Бамдана, Камоэ, Сасандра. Расьліннасьць саванная. На поўдні краіны растуць экватарыяльныя лясы (каля 22% паверхні). Каля 6% паверхні адведзены пад нацыянальныя паркі, некаторыя зь якіх знаходзяцца ў сьпісе Сусьветнай спадчыны культуры і прыроды ЮНЭСКО.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў краіне была праведзена электрыфікацыя, палепшана сетка чыгункі і дарогаў. Большасьць насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, Кот д’Івуар зьяўляецца сусьветным лідэрам па вытворчасьці какава-бабоў.