Кот д'Івуар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
République de Côte d'Ivoire
Распубліка Кот д'Івуар
Сьцяг Кот д'Івуару
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: "Unity, Discipline and Labour" (Адзінства, Дысцыпліна і Праца)
Месцазнаходжаньне Кот д'Івуару
Афіцыйная мова француская
Сталіца Ямусукра
Найбуйнейшы горад Абіджан
Урад рэспубліка
Ларан Гбагба
Гуілаумэ Сора
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
68-е месца ў сьвеце
322 460 км²
1,4
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
57-е месца ў сьвеце
17 654 843
56/км²
СУП
 - Агульны (2006)
 - на душу насельніцтва
98 месца ў сьвеце
28,47 млрд.$
1 600 $
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC+0)
+0 (UTC+0)
Незалежнасьць
ад Францыі
7 жніўня 1960
Дзяржаўны гімн ««L'Abidjanaise»»
Аўтамабільны знак CI
Дамэн верхняга ўзроўню .ci
Тэлефонны код +225
Côte d'Ivoire-carte.png

Кот д’Івуа́р (Рэспубліка Кот д’Івуар) – краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затокі. Мяжуе з Лібэрыяй (716 км), Гвінэяй (610 км), Малі (532 км), Буркіна-Фасо (584 км) і Ганай (668 км).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

На тэрыторыі сучаснага Кот д’Івуар ў 1 тысячагоддзі зьявіліся першыя людзі. Першапачаткова гэта былі плямёны пігмеяў, потым зьявіліся і іншыя народы.

Першыя эўрапейцы зьявіліся на ўзьбярэжжы ў XV стагодзьдзі. Сярод іх былі і партугальцы, і галяндцы, і датчане. Калянізацыя пачалася з прыходам у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя французаў. Яны вывозілі адсюль дыямэнты, золата, каву і какава. 10 сакавіка 1893 года Бераг Слановай Косьці быў аб’яўлены калёніяй Францыі, у 1895 годзе далучаны да Францускай Заходняй Афрыкі. Бераг Слановай Косьці пераўтварыўся ў значнага вытворцу кавы і какава для Францыі. У 1934 годзе горад Абіджан быў абвешчаны сталіцай калёніі. Пасьля працяглага перыяду барацьбы за незалежнасьць, ў 1957 годзе Францыя перадала калёніі мясцовае самакіраваньне. А 7 жніўня 1960 года была абвешчана незалежнасьць рэспублікі Бераг Слановай Косьці. Тым не менш краіна заставалася сыравінным прыдаткам Францыі.

У 1980-я г.г. засуха, а так сама неспрыяльная каньюнктура на сусьветным рынку прывяла да значнага эканамічнага спаду. У 1990-я гады былі праведзены эканамічныя рэформы, якія не змаглі спыніць сацыяльную напружанасьць. 25 сьнежня 1999 года ў краіне адбыўся вайсковы пераварот. 19 верасьня 2002 года ў Абіджане ўспыхнула паўстаньне, якое прывяло да грамадзянскай вайны паміж палітычнымі групоўкамі поўначы і поўдня краіны.

Вясной 2007 года атрымалася дасягнуць мірнага пагадненьня.

[рэдагаваць] Палітыка

Кот д’Івуар зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1960 годзе. Кіраўнік дзяржавы – прэзыдэнт, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, так сама з пяцігадовым тэрмінам. Выканаўчая ўлада належыць ўраду, які кіруецца прэм’ер-міністрам назначаемым прэзыдэнтам. Паводле дадзеных міжнародных праваахоўных арганізацый, палітычныя правы грамадзянаў краіны значна абмежаваны.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Кот д’Івуао падзелены на 19 абласьцей, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 58 дэпартамэнтаў.

Вобласьці Кот д'Івуара
Вобласьць Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2007), чал.
1. Агнэбі Агбавіль 9 080 822 592
2. Бафінг Туба 8 720 203 608
3. Бас-Сасандра Сан-Пэдра 25 800 1 202 761
4. Дэнгуэле Адзіенэ 20 600 316 045
5. Мантанэс Ман 16 600 1 284 657
6. Фрамаджер Ганьёа 6 900 775 840
7. Хаўт-Сасандара Далоа 15 200 1 354 028
8. Лакс Ямусукра 8 940 681 812
9. Лагунэс Абіджан 13 172 4 804 106
10. Мараху Буафль 8 500 743 621
11. Моэн-Кавэлі Гігло 14 150 505 706
12. Моэн-Камоэ Абэнгуру 6 900 557 086
13. Нзы-Камоэ Дзімбокра 19 560 1 038 166
14. Саванэс Карога 40 323 1 386 445
15. Суд-Бандама Дыво 10 650 942 873
16. Суд-Камоэ Абаіса 7 278 612 129
17. Валее-ду-Бандама Буакэ 28 530 1 523 855
18. Варадугу Сегела 21 900 456 708
19. Занзан Бандуку 38 000 957 314

[рэдагаваць] Геаграфія

Большая частка паверхні краіны гэта ўзвышшы. На захадзе, на мяжы з Гвінэяй, знаходзіцца горны масыў Німба (самая высокая кропка 1752 м). У паўднёвай частцы, паверхня паступова пераходзіць у прыбярэжныя нізіны. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны, з сярэднегадавымі ападкамі (1500 – 2300 мм). На астатняй частцы краіны клімат субэкватарыяльны, ападка складаюць ад 1000 да 1800 мм. Сярэдняя тэмпэратура ад 24-25°С ў жніўні да 28-30°С у сакавіку. У краіне існуе вялікая колькасьць рэкаў: асноўныя гэта Бамдана, Камоэ, Сасандра. Расьліннасьць саванная. На поўдні краіны растуць экватарыяльныя лясы (каля 22% паверхні). Каля 6% паверхні адведзены пад нацыянальныя паркі, некаторыя зь якіх знаходзяцца ў сьпісе Сусьветнай Спадчыны Культуры і Прыроды ЮНЭСКА.

[рэдагаваць] Эканоміка

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў краіне была праведзена электрыфікацыя, палепшана сетка чыгункі і дарогаў. Большасьць насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, Кот д’Івуар зьяўляецца сусьветным лідарам па вытворчасьці какава-бабоў.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



На іншых мовах