Кот д’Івуар
| Кот д'Івуар République de Côte d'Ivoire |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Unity, Discipline and Labour» («Адзінства, дысцыпліна і праца») | |||||
| Дзяржаўны гімн «L'Abidjanaise» |
|||||
| Афіцыйная мова | француская | ||||
| Сталіца | Ямусукра | ||||
| Найбуйнейшы горад | Абіджан | ||||
| Форма кіраваньня | рэспубліка Ларан Гбагбо Гіём Саро |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
68-е месца ў сьвеце 322 460 км² 1,4 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
56-е месца ў сьвеце 20 617 068 63,9/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
98 месца ў сьвеце $34,104 млрд $1642 |
||||
| Валюта | Франк КФА (XOF) |
||||
| Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
| Незалежнасьць — ад Францыі |
7 жніўня 1960 |
||||
| Аўтамабільны знак | CI | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ci | ||||
| Тэлефонны код | +225 | ||||
Рэспубліка Кот д’Івуар (па-француску: République de Côte d'Ivoire — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затокі. Мяжуе з Лібэрыяй (716 км), Гвінэяй (610 км), Малі (532 км), Буркіна-Фасо (584 км) і Ганай (668 км).
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
На тэрыторыі сучаснага Кот д’Івуару ў 1 тысячагодзьдзі зьявіліся першыя людзі. Першапачаткова гэта былі плямёны пігмэяў, потым зьявіліся і іншыя народы.
Першыя эўрапейцы зьявіліся на ўзьбярэжжы ў XV стагодзьдзі. Сярод іх былі і партугальцы, і галяндцы, і датчане. Калянізацыя пачалася з прыходам у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя французаў. Яны вывозілі адсюль дыямэнты, золата, каву і какава. 10 сакавіка 1893 году Бераг Слановай Косьці быў аб’яўлены калёніяй Францыі, у 1895 годзе далучаны да Францускай Заходняй Афрыкі. Бераг Слановай Косьці пераўтварыўся ў значнага вытворцу кавы і какава для Францыі. У 1934 годзе горад Абіджан быў абвешчаны сталіцай калёніі. Пасьля працяглага пэрыяду барацьбы за незалежнасьць, у 1957 годзе Францыя перадала калёніі мясцовае самакіраваньне. А 7 жніўня 1960 году была абвешчана незалежнасьць рэспублікі Бераг Слановай Косьці. Тым ня менш краіна заставалася сыравінным прыдаткам Францыі.
У 1980-я гады засуха, а таксама неспрыяльная каньюнктура на сусьветным рынку прывяла да значнага эканамічнага спаду. У 1990-я гады былі праведзены эканамічныя рэформы, якія не змаглі спыніць сацыяльную напружанасьць. 25 сьнежня 1999 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот. 19 верасьня 2002 году ў Абіджане ўспыхнула паўстаньне, якое прывяло да грамадзянскай вайны паміж палітычнымі групоўкамі поўначы і поўдня краіны.
Вясной 2007 году атрымалася дасягнуць мірнага пагадненьня.
Палітыка[рэдагаваць]
Кот д’Івуар зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1960 годзе. Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, таксама зь пяцігадовым тэрмінам. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які кіруецца прэм’ер-міністрам прызначаемым прэзыдэнтам. Паводле дадзеных міжнародных праваахоўных арганізацыяў, палітычныя правы грамадзянаў краіны значна абмежаваныя.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць]
Кот д’Івуар падзелены на 19 абласьцей, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 58 дэпартамэнтаў.
| Вобласьць | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2007), чал. | |
|---|---|---|---|---|
| 1. | Агнэбі | Агбавіль | 9080 | 822 592 |
| 2. | Бафінг | Туба | 8720 | 203 608 |
| 3. | Бас-Сасандра | Сан-Пэдра | 25 800 | 1 202 761 |
| 4. | Дэнгуэле | Адзіенэ | 20 600 | 316 045 |
| 5. | Мантанэс | Ман | 16 600 | 1 284 657 |
| 6. | Фрамаджер | Ганьёа | 6900 | 775 840 |
| 7. | Хаўт-Сасандара | Далоа | 15 200 | 1 354 028 |
| 8. | Лакс | Ямусукра | 8940 | 681 812 |
| 9. | Лагунэс | Абіджан | 13 172 | 4 804 106 |
| 10. | Мараху | Буафль | 8500 | 743 621 |
| 11. | Моэн-Кавэлі | Гігло | 14 150 | 505 706 |
| 12. | Моэн-Камоэ | Абэнгуру | 6900 | 557 086 |
| 13. | Нзы-Камоэ | Дзімбокра | 19 560 | 1 038 166 |
| 14. | Саванэс | Карога | 40 323 | 1 386 445 |
| 15. | Суд-Бандама | Дыво | 10 650 | 942 873 |
| 16. | Суд-Камоэ | Абаіса | 7278 | 612 129 |
| 17. | Валее-ду-Бандама | Буакэ | 28 530 | 1 523 855 |
| 18. | Варадугу | Сегела | 21 900 | 456 708 |
| 19. | Занзан | Бандуку | 38 000 | 957 314 |
Геаграфія[рэдагаваць]
Большая частка паверхні краіны гэта ўзвышшы. На захадзе, на мяжы з Гвінэяй, знаходзіцца горны масыў Німба (самая высокая кропка 1752 м). У паўднёвай частцы, паверхня паступова пераходзіць у прыбярэжныя нізіны. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны, зь сярэднегадавымі ападкамі 1500—2300 мм. На астатняй частцы краіны клімат субэкватарыяльны, ападкі складаюць ад 1000 да 1800 мм. Сярэдняя тэмпэратура ад 24—25°С ў жніўні да 28—30°С у сакавіку. У краіне існуе вялікая колькасьць рэкаў: асноўныя гэта Бамдана, Камоэ, Сасандра. Расьліннасьць саванная. На поўдні краіны растуць экватарыяльныя лясы (каля 22% паверхні). Каля 6% паверхні адведзены пад нацыянальныя паркі, некаторыя зь якіх знаходзяцца ў сьпісе Сусьветнай спадчыны культуры і прыроды ЮНЭСКА.
Эканоміка[рэдагаваць]
Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў краіне была праведзена электрыфікацыя, палепшана сетка чыгункі і дарогаў. Большасьць насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, Кот д’Івуар зьяўляецца сусьветным лідэрам па вытворчасьці какава-бабоў.
Дэмаграфія[рэдагаваць]
Культура[рэдагаваць]
Спорт[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Кот д’Івуар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||