Кошыцкі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Кошыцкі край
Košický kraj
Kosicky vlajka.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Славаччына
Адміністрацыйны цэнтар Кошыцэ
Насельніцтва (2008) 775 509 чал
Плошча 6751,9 км²
Месцазнаходжаньне
Кошыцкі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт

Кошыцкі край (па-славацку: Košický kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Кошыцэ.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кошыцкі край знаходзіцца ў паўднёвае часткі ўсходняе Славаччыны й займае плошчу ў 6,752 ка². Заход рэгіёну складае ўсходнюю частку Славацкіх Рудных гор. Край мяжуе з Украінай на ўсходзе, Вугоршчынай на поўдні, Прэшаўскім краем на поўначы й з Банскабыстрыцкім краем на захадзе.

Кошыцкі край зьявіўся ў працэсе рэарганізацыі адміністрацыйнага дзяленьня краіны 1 ліпеня 1996 году, калі былы Ўсходне-Славацкі край (па-славацку: Východoslovenský kraj) быў падзелены на Кошыцкі край (на поўдні) й Прэшаўскі край (на поўначы). Край падзяляецца на 11 раёнаў (акрэсаў).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчыльнасьць насельніцтва рэгіёну 114 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніку ў 110 на км². Найбуйнейшыя месты краю - Кошыцэ, Міхалаўцэ, Сьпіска Нова Вэс, Трэбішаў ды Рожнява. Паводле перапісу 2001 году, ў краі пражывала больш славакаў (81,8%), аднак значная колькасьць вугорцаў (11.2%) і цыганаў (3.9%).[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кошыцкі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў