Кошыцэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кошыцэ
славац. Košice
Кошыцэ
Coat of arms of Košice.png
Герб Кошыцаў
Першыя згадкі: 1230
Краіна: Славаччына
Край: Кошыцкі
Рэгіён: Абаў
Прэзыдэнт места: Рыхард Рашы
Плошча: 243,752721 км²
Вышыня: 255 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 240 688 чал.[1]
шчыльнасьць: 987,43 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-55
Паштовы індэкс: 040 00
NUTS: 599981
Геаграфічныя каардынаты: 48°43′ пн. ш. 21°15′ у. д. / 48.717° пн. ш. 21.25° у. д. / 48.717; 21.25Каардынаты: 48°43′ пн. ш. 21°15′ у. д. / 48.717° пн. ш. 21.25° у. д. / 48.717; 21.25
Кошыцэ на мапе Славаччыны
Кошыцэ
Кошыцэ
Кошыцэ
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.kosice.sk

Ко́шыцэ, Ко́шыцы (па-славацку: Košice, па-нямецку: Kaschau, па-вугорску: Kassa) — другі па велічыні горад Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Кошыцкага краю, месьціца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Вугоршчынай.

Кошыцэ ёсьць важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славаччыны. Тут разьмешчаны другі па велічыні ўнівэрсытэт краіны, а таксама маюцца мноства музэяў, выстаўкавых галерэяў і тэатраў. У горадзе месьціцца мэталюргічны камбінат U. S. Steel Košice, які зьяўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгункавую сетку й міжнародны аэрапорт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы раз Кошыцэ быў узгаданы ў 1230 годзе. А пачынаючы з XIV стагодзьдзя горад становіцца другім па значнасьці горадам Славаччыны, якая на той момант уваходзіла ў Вугорскае каралеўства. У XV стагодзьдзі Кошыцэ часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVIIXVIII стагодзьдзях Кошыцэ становяцца цэнтрам паўстаньняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Фэрэнца Ракошы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўнівэрсытэт. У 1919 годзе ў Кошыцэ была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 19381944 гадох горад быў акупаваны Вугоршчынай.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай падзеяй спартовага жыцьцё гораду зьяўляецца традыцыйны кошыцкі маратон. Гэтае штогадовае спаборніцтва традыцыйна праходзіць у першую нядзелю кастрычніка й зьбірае некалькі тысячаў удзельнікаў[2].

У Кошыцэ базуецца аднайменны футбольны клюб, які браў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў сэзону 1997—1998 гадоў (першым са славацкіх клюбаў).

У 2012 годзе ў цэнтры гораду й ягоным навакольлі пройдзе чэмпіянат сьвету па спартовым арыентаваньні сярод юнакоў[3]. У старым цэнтры пройдзе спрынт (дыстанцыя з чаканым часам пераможцы 15 хвілінаў), а ў навакольлі, сярод карставых формаў рэльефу, пройдуць спаборніцтвы ў астатніх дысцыплінах.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Demografia (31.12.2011)(славацк.) Košice. Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 27 жніўня 2013 г.
  2. ^ Міжнародны маратон у Кошыцэ (Славаччына)
  3. ^ Slovakia appointed organiser of JWOC 2012

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кошыцэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў