Коўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 54°54′ пн. ш. 23°56′ у. д. (G)(O)

Коўна
Kaunas
Панарама Коўна
Герб Сьцяг
Павет Ковенскі павет
Першыя згадкі 1361
Горад з 1408
Плошча 157 км²
Насельніцтва 368 917
Геаграфічныя каардынаты 54°54′ пн. ш. 23°56′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Месцазнаходжаньне Коўна
Афіцыйны сайт
Нёман
У цэнтры места

Ко́ўна, Каўнас (па-летувіску: Kaunas Аўдыё Kaunas.ogg ) — другі па велічыні і значэньню горад у Летувіскай Рэспубліцы. Адміністрацыйны цэнтар Ковенскага павету і Ковенскага раёну.

Зьмест

[рэдагаваць] Становішча і агульная характарыстыка

Разьмешчаны каля ўпадзеньня ракі Вяльлі (Вілія, Нярыс, па-летувіску: Neris) у Нёман (Нямунас, па-летувіску: Nemunas). Плошча 157 км².

[рэдагаваць] Насельніцтва

У 1989 насельніцтва складала 418 087 чалавек, па дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва 2001—381 300, у 2004—368 917.


[рэдагаваць] Этнічны склад насельніцтва

У адрозьненьне ад Вільні і Клайпеды, Коўна — адзін з самых монаэтнічных гарадоў Летувы. Летувісы складаюць амаль 93% яго насельніцтва, асноўнымі этнічнымі меншасьцямі зьяўляюцца расейцы, украінцы і беларусы (каля 6%).

Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле попісу 2001 г.:

  1. Летувісы 92,9%
  2. Расейцы 4,4%
  3. Украінцы 0,5%
  4. Палякі 0,4%
  5. Іншыя 1,8%

Раней у гісторыі горада, да Галакоста і масавай дэпартацыі палякаў, асноўнымі меншасьцямі ў месьце былі палякі і габрэі, на якіх у суме прыходзілася да 4/5 насельніцтва дарэвалюцыйнага Коўна.

Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле попіса 1939 г.:

  1. Летувісы 60%
  2. Габрэі 25%
  3. Палякі 10%
  4. Усходнія славяне 5%

Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле попіса 1919 г.:

  1. Палякі 42%
  2. Габрэі 31%
  3. Летувісы 16%
  4. Расейцы 1,5%
  5. Іншыя 1,0%

(Частка моцна палянізаванай летувіскай эліты, працягвала ўлічвацца як палякі ў царскай Расеі)

[рэдагаваць] Назва

Назва (па-расейску: Ковно, па-летувіску: Kaunas, па-польску: Kowno) паходзіць ад балтыйскага кораня, які азначае нізкае, гразкае, багністае месца.

[рэдагаваць] Герб

На мескіх гербавых пячатках з 15 стагодзьдзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагодзьдзя яго дапоўніў крыж. З 1843 герб Ковенскай губэрні, якім карыстаўся і губэрнскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць Вайны 1812 г.

2 траўня 1935 гарадзкая рада Коўна зацьвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжом паміж рогамі. З 1969 выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзыдэнта Летувіскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 зацьверджаны герб, які нагадвае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжом паміж рагамі.

[рэдагаваць] Гісторыя

Першае згадка ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1361. Магдэбурскія правы дараваныя вялікім князем літоўскім Вітаўтам Вялікім у 1408.

З 1842 цэнтар Ковенскай губэрні.

У 19201940 «часовая сталіца» Летувіскай Рэспублікі.

[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць] Спасылкі


 Коўнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады