Краліцкая Біблія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Краліцкая Біблія
Тытульная старонка Краліцкай Бібліі
Поўная назва: Bible Svatá, aneb všecka Svatá Písma Starého i Nového Zákona, Bible kralická
Іншыя назвы: Biblia Kralicka
Скарачэньне: Kralicka
Мова: чэская
Поўная Біблія апублікаваная: 15791593
Перакладзеная з: юдэйскія і грэцкія арыгіналы
Канон: пратэстанцкі
Вэб-старонка: www.bible.cz

Кра́ліцкая Бі́блія (па-чэску: Bible kralická) — першы поўны пераклад Бібліі на чэскую мову, выкананы з арыгіналу. Выкананы ў пратэстанцкім каноне.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераклад быў зьдзейсьнены чэскімі братамі па дабраславеньні сэньёра Яна Благаслава. Быў выдадзены ў мясцовасьці Краліцы ў Маравіі, адкуль і паходзіць назва перакладу. Першае выданьне складалася з шасьці тамоў і выйшла ў 15791593 роках. Найбольш папулярным стала трэцяе выданьне 1613 року, якое да цяперашняга дню стала найбольш распаўсюджанай і ўжыванай вэрсіяй Бібліі на чэскай мове.

Новая Краліцкая Біблія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Новая Краліцкая Біблія
«Новы Запавет Госпада і Збавіцеля нашага, Ісуса Хрыста»

У 19942009 роках у асяродзьдзі эвангельскіх хрысьціянаў быў выкананы новы пераклад Бібліі пад першапачатковай назваю «Новая Краліцкая Біблія». Ён, аднак, ня быў заснаваны на традыцыйнай Краліцкай Бібліі, як першапачаткова было заплянавана. Гэта стала адною з прычынаў, па якіх пад канец працы пераклад атрымаў назву «Біблія ў перакладзе XXI стагодзьдзя».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]