Кранштат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кранштат
Кронштадт
Будынак 5-ае правіянцкае крамы
Будынак 5-ае правіянцкае крамы
Kronstadt coat of arms 1780.gif Kronstad Flag 2006.gif
Герб Кранштату Сьцяг Кранштату
Заснаваны: 1704
раён: Кранштацкі
Плошча: 19,35 км²
Насельніцтва: 43005 (2010)
Тэлефонны код: +7 812
Паштовы індэкс: 197760-197762
Аўтамабільны код: 78, 98, 178
Геаграфічныя каардынаты: 60°00′ пн. ш. 29°46′ у. д. / 60° пн. ш. 29.767° у. д. / 60; 29.767Каардынаты: 60°00′ пн. ш. 29°46′ у. д. / 60° пн. ш. 29.767° у. д. / 60; 29.767
Кранштат на мапе Расеі
Кранштат
Кранштат
Кранштат
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Кранштат (па-расейску: Кронштадт) (ад па-нямецку: Krone — карона й Stadt — места), места-фартэцыя й порт у Расеі, адміністрацыйны раён Санкт-Пецярбургу. Насельніцтва 43 тыс. чалавек (2010). Заснаванае ў 1704 годзе.

Места разьмешчаные на высьпе Котлін у Балтыйскім моры. Да 1983 году патрапіць на выспу можна было толькі водным шляхам. У цяперашні час выспа зьвязаная кольцавай аўтадарогай (КАД), якая праходзіць па комплексе абарончых збудаваньняў Пецярбургу ад паводкаў, з паўночным і паўднёвым берагамі Фінскае затокі; па дамбе пракладзеная аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам і з Ламаносавым, разьмешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе затокі.

У 1990 годзе гістарычны цэнтар места быў далучаны да сьпісу Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО (як складнік аб’екту «Гістарычны цэнтар Санкт-Пецярбургу й зьвязаныя з ім комплексы помнікаў»)[1]. У красавіку 2009 году Кранштату прысвоенае званьне воінскай славы.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]