Красавіцкае каханьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Красавіцкае каханьне
ангApril Love
Год 1855—1856
Тып палатно, алей
Памеры 89 × 50
Месцазнаходжаньне Галерэя ТэйтЛёндан

«Красавіцкае каханьне» (па-ангельску: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Г’юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўленая Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, ягоная галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сымбалізуюць канец вясны і раньняга каханьня.

На першым паказе Г’юз прадставіў палатно ўрыўкам зь верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:[1]

Love is hurt with jar and fret,
Love is made a vague regret,
Eyes with idle tears are set,
Idle habit links us yet;
What is Love? For we forget.
Ah no, no.

Лёнданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сёньняшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Ўільям Морыс[2].

Мадэльлю для фігуры маладзіцы была Трайфэна Форд (Tryphena Ford), на якой Г’юз ажаніўся ў 1855 годзе[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ April Love, Arthur Hughes
  2. ^ April Love(недаступная спасылка) — Entry at Tate.org.uk. Accessed 24 March 2007.
  3. ^ Arthur Hughes — Biography on Humanities.web. Accessed 24 March 2007.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]