Краскі зла
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Краскі зла»[1] (па-француску: Les Fleurs du mal) — зборнік вершаў францускага паэта-сымбаліста Шарля Бадлера, які выйшаў з 1857 па 1868 гады ў трох рэдакцыях з розным аб'ёмам. Першае выданьне спрычыніла судовую цяжбу, у выніку якой Бадлер быў аштрафаваны за парушэньне норм грамадзкае маралі і вымушаны быў выплаціць пэўную суму грошай і прыбраць са зборніка 6 найболей «непрыстойных» вершаў. Зборнік паўплываў на творчасьць Арцюра Рэмбо, Поля Вэрлена і Стэфана Малярмэ і лічыўся вытокам сучаснае эўрапейскае лірыкі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Бадлер Ш. З кнігі “Краскі Зла”: Вершы / Перакл. А.Хадановіча; З кнігі “Маленькія паэмы прозай” / Перакл. А.Хадановіча, М.Раманоўскага // Крыніца. 1998. № 8 (45)
Вокнавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Les Fleurs du mal поўны тэкст ў францускай ВікіКрыніцы
Краскі зла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў