Краснаярскі край
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Краснаярскі край Красноярский край |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | край |
| Уваходзіць у | Сыбірская фэдэральная акруга Усходне-Сыбірскі эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Краснаярск |
| Дата ўтварэньня | 7 сьнежня 1934 |
| Губэрнатар | Леў Кузьняцоў |
| Насельніцтва (2012) |
2 838 396 (14-е месца) |
| Шчыльнасьць | 1,2 чал./км² |
| Плошча | 2 366 797 км² (2-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Краснаярскага краю | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +8 |
| Код аўтам. нумароў | 24 |
Красная́рскі край (па-расейску: Красноярский край) — край на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Краснаярск. Край уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Якутыяй і Іркуцкай вобласьцю на ўсходзе, з Тывай і Хакасіяй на поўдні й з Кемераўскай і Томскай абласьцямі, Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномнымі акругамі на захадзе. Колькасьць насельніцтва на 2012 год складала 2 838 396 чалавек, што зьяўляецца шостым паказчыкам сярод усіх суб’ектаў фэдэрацыі.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Краснаярскі край разьмешчаны ў Цэнтральнай і Усходняй Сыбіры. Займае 13,86% тэрыторыі Расеі. Край месьціцца ў басэйне ракі Енісея. На поўначы абмываецца водамі двух мораў Паўночнага Ледавітага акіяну, то бок Карскім і морам Лапцевых.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
У краі засяроджана больш за 95% расейскіх запасаў нікеля й платыноідаў, больш за 20% золата, значныя запасы кобальту, нефялінавых рудаў, магнэзітаў, ісьляндзкага шпату, тонкіх кварцавых пяскоў, тугаплаўкіх глінаў, графіту, 63 відаў прамысловых мэталаў і іншых карысных выкапняў.
Гісторыя [рэдагаваць]
Пастановай Прэзыдыюма УЦВК ад 7 сьнежня 1934 году з прычыны разузбуйненьня Заходне-Сыбірскага й Усходне-Сыбірскага краёў быў утвораны Краснаярскі край[1]. Краснаярскі край быў утвораны практычна ў ранейшых межах былой Енісейскай губэрні.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Каля 80% насельніцтва краю жывуць на поўдзень ад Ангары, на тэрыторыі, якая складае дзесятую частку краю. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (93,3%). Сярод іншых нацыянальных меншасьцяў вылучаюцца ўкраінцы (1,4%) і татары (1,3%).
Эканоміка [рэдагаваць]
Дзякуючы значным запасам мэталічных рудаў, наяўнасьці энэргетычных рэсурсаў, і наяўнасьці цяжкой індустрыі, край зьяўляецца абсалютным лідэрам сярод рэгіёнаў краіны па выпрацоўцы прамысловага прадукту на аднаго жыхара, на рэгіён прыпадае 3,2% усяго аб’ёму прамысловай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Расеі.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Краснаярскі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||