Краёўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Краёўцы (па-польску: Krajowcy) — плынь польскага нацыянальнага руху пачатку XX стагодзьдзя ў Беларусі і Летуве.

Краёўцы адчувалі свае беларускія альбо летувіскія карані, выйшлі з той часткі грамадзтва, сьвядомасьць якой акрэсьлівала формула: «літвін па паходжаньні, паляк па нацыянальнасьці». У сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці яны зыходзілі з нацыянальна-культурных, эканамічных, рэлігійных і гістарычных асаблівасьцяў беларуска-летувіскага краю, кіраваліся мясцовымі (краёвымі) інтарэсамі. Ва ўмовах уздыму беларускага і летувіскага нацыянальных рухаў выступалі за аўтаномію Летувы і Беларусі, пры гэтым імкнуліся захаваць пазыцыі палякаў у краі.

Сярод краёўцаў пераважалі прадстаўнікі кансэрватыўнага кірунку: Эдвард Вайніловіч, Т. Дамбоўскі, Іпаліт Корвін-Мілеўскі, Эдвард Роп, Раман Скірмунт і інш.; яны выступалі за захаваньне памешчыцкіх зямельных уладаньняў. Краёўцы-лібэралы (Людвік Абрамовіч, Б. Крыжаноўскі, Міхал Піюс Ромэр, Тадэвуш Урублеўскі і інш.) выступалі за адчужэньне памешчыцкай зямлі на карысьць сялянаў. З краёўцаў-кансэрватараў складаліся аб’яднаньні дэпутатаў ад Беларусі і Летувы ў I—IV Дзяржаўных думах Расеі і ў Дзяржаўным савеце.

У 1907 року краёўцы стварылі Краёвую партыю Літвы і Русі. У 1908 партыя зьнікла з палітычнай арэны. Зноў актывізавалася падчас 1-й сусьветнай вайны. Па меры адраджэньня Польшчы як незалежнай дзяржавы краёвасьць перастала быць кірункам польскага грамадзка-палітычнага руху.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]