Крожы
| Крожы | |||||
| Kražiai | |||||
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1253 | ||||
| Павет: | Шавельскі | ||||
| Раён: | Кельменскі | ||||
| Насельніцтва: | 784 (2001) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°36′10″ пн. ш. 22°41′20″ у. д. / 55.60278° пн. ш. 22.68889° у. д.Каардынаты: 55°36′10″ пн. ш. 22°41′20″ у. д. / 55.60278° пн. ш. 22.68889° у. д. | ||||
|
Крожы на мапе Летувы
Крожы
|
|||||
Кро́жы (па-летувіску: Kražiai) — колішняе места, цяпер мястэчка ў Кельменскім раёне Шавельскага павету Летувы, на рацэ Кражэнце. Адміністрацыйны цэнтар Кроскага староства. Насельніцтва 784 чал. (2001). Знаходзяцца за 17 км на ўсход ад Кельмаў, паміж Ворнямі і Расенамі. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Крожы — даўні галоўны адміністрацыйны цэнтар Жамойці.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Крожы (Crase) датуецца 1253; былі ў ліку розных зямельных уладаньняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну[1]. З 1410 зьяўляюцца зьвесткі пра Кроскую воласьць. Каля 1421 тут заснавалі касьцёл.
З пач. XV ст. Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 Станіслаў Кезгайла тытуляваўся графам «на Крожах». З 1554 — у валоданьні Завішаў і Шэметаў, з 1568 — Радзівілаў.
У 1607 жамойцкі біскуп М. Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 у месьце працавала езуіцкая місія, а з 1618 — калегіюм. Пры калегіюме дзейнічаў тэатар. У 1629—1742 у Крожах месьцілася духоўная сэмінарыя Жамойкага біскупства.
У 1639 тут заснавалі кляштар бэнэдыктынак, у 1758 — дом марыявітак.
У 1780 атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. Станам на 1790 у Крожах было 160 двароў[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (1757—1763) і кляштар бэнэдыктынак
- Калегіюм езуітаў (XVII ст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Касьцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)
Галерэя [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Крожы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 284
- ^ Крожы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 285
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Kroże // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 719—721
- Кроже // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Крожы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў