Кроцік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кроцік
па-чэску: Krteček
Жанр дзіцячы фільм[d], сямейны фільм[d], дзіцячы тэлевізійны сэрыял[d], камэдыйны тэлесэрыял[d], фільм-казка[d][1] і мультфільм[d][1]
Рэжысэр
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Gaia Vitkova[d][1]
Вытворчасьць Krátký Film Praha[d]
Дата выхаду 1957
Краіна
Старонка на IMDb
Краток у музэі казак (Мэджыгожэ)

«Кро́цік» (па-чэску: Krtek) — чэская нізка анімаваных фільмаў, прысьвечаная прыгодам маленькага кроціка й ягоных прыяцеляў.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты пэрсанаж зьявіўся ў 1956 годзе. На замову свайго кіраўніцтва слынны мультыплікатар Здэнэк Мілер меўся стварыць выхаваўчы фільм, прысьвечаны апрацоўцы кужалю дый вырабу тканіны.

У інтэрвію для радыё Прага аўтар Кроціка згадвае:

«Адзіным жаданьнем было стварыць новую постаць, кагосьці іншага, апроч сабачкаў дый мышак. Разважаючы цяглы час, я ўсё ж быў ня ў стане адшукаць штось арыгінальнае. Аднойчы, у пошуках натхненьня, выправіўся на шпацыр у лес. Прабавіў тамака цэлы дзень бяз жаднага выніку. Ужо вяртаючыся дадому, я спатыкнуўся аб нейкі грудок і бразнуўся долкі. Гэта быў звычайны грудок, што пакідаюць краты. І тутака я ўцяміў — крот! Файная ідэя!»

Першы мультфільм «Як кроцік прыдбаў нагавіцы» (адзіны, у якім выкарыстоўваецца маўленьне) меў неверагодны посьпех. Здэнэк Мілер атрымаў шэраг прапановаў ад замежных студыяў і фірмаў. Менавіта таму ўсе наступныя сэрыі мультфільму рабіліся пантамімічнымі. У хуткім часе вядомасьць Кроціка значна пашырылася. Мультфільм дагэтуль зьяўляецца адным з сымбаляў Чэхіі.

Сьпіс сэрыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

№ п/п Год стварэньня Беларуская назва Чэская назва
1 1956 Як кроцік прыдбаў нагавіцы Jak krtek ke kalhotkám přišel
2 1963 Кроцік і машынка Krtek a autíčko
3 1965 Кроцік і ракета Krtek a raketa
4 1968 Кроцік і радыё Krtek a tranzistor
5 1969 Кроцік і гумка Krtek a žvýkačka
6 1969 Кроцік і зялёная зорка Krtek a zelená hvězda
7 1969 Кроцік у заапарку Krtek v Zoo
8 1969 Кроцік — агароднік Krtek zahradníkem
9 1970 Кроцік і вожык Krtek a ježek
10 1970 Кроцік і ледзянец Krtek a lízátko
11 1970 Кроцік і тэлевізар Krtek a televizor
12 1971 Кроцік і парасон Krtek a paraplíčko
13 1972 Кроцік — мастак Krtek malířem
14 1974 Кроцік і музыка Krtek a muzika
15 1974 Кроцік і тэлефон Krtek a telefon
16 1974 Кроцік і запалкі Krtek a zápalky
17 1974 Кроцік — хімік Krtek chemikem
18 1975 Кроцік і бульдозэр Krtek a buldozer
19 1975 Кроцік і дыван Krtek a koberec
20 1975 Кроцік і яйка Krtek a vejce
21 1975 Кроцік — фатограф Krtek fotografem
22 1975 Кроцік — гадзіньнікар Krtek hodinářem
23 1975 Кроцік у пустэльні Krtek na poušti
24 1975 Вігілія Кроціка Krtek o vánocích
25 1975 Кроцік і карнавал Krtek a karneval
26 1982 Кроцік у горадзе Krtek ve městě
27 1984 Кроцік пад час сну Krtek ve snu
28 1987 Кроцік — лекар Krtek a medicína
29 1988 Кроціка — кіназорка Krtek filmová hvězda
30 1992 Кроцік і арол Krtek a orel
31 1994 Кроцік і гадзіньнік Krtek a hodiny
32 1995 Кроцік і качаняты Krtek a kachničky
33 1995 Кроцік і прыяцелі Krtek a kamarádi
34 1995 Кроцік і народзіны Krtek a oslava
35 1995 Krecik i робат Krtek a robot
36 1995 Кроцік і вугольле Krtek a uhlí
37 1995 Кроцік на выходных Krtek a weekend
38 1997 Кроцік і грыбы Krtek a houby
39 1997 Кроцік і маці Krtek a maminka
40 1997 Кроцік і мэтро Krtek a metro
41 1997 Кроцік і мышка Krtek a myška
42 1997 Кроцік і сьнегавік Krtek a sněhulák
43 1997 Кроцік і зайчык Krtek a zajíček
44 1999 Кроцік і крынічка Krtek a pramen
45 1999 Кроцік і пэндзль Krtek a šťoura
46 1999 Кроцік і флетня Krtek a flétna
47 2000 Кроцік і ластаўка Krtek a vlaštovka
48 2000 Кроцік і рыбка Krtek a rybka
49 2002 Кроцік і жабка Krtek a žabka

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]