Кругаварот азоту ў біясфэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шляхі фіксацыі азоту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Атмасфэрны. Пад узьдзеяньнем электрычных зарадаў: N2+O2=NO ці NO2 — утвараецца аксід ці дыяксід азоту. Яны раствараюцца ў парах вады й у выглядзе азоцістае ці азотнае кісьляў з ападкамі трапляюць у глебу. У глебе ўтвараюцца нітраты й нітрыты, якія паглынаюцца расьлінамі.
  • Біялягічны. Ажыцьцяўляецца азотафіксавальнымі бактэрыямі, якія пераводзяць азот у дасяжную для расьлінаў форму. Бактэрыі фіксуюць азот у клюбнях бабовых расьлінаў у выглядзе аміяку. Аміяк раствараецца ў вадзе, утвараюцца солі амонію NH4+, якія засвойваюцца расьлінамі. Аміяк акісьляецца бактэрыямі, якія нітрыфікуюць да нітрытаў й нітратаў, якія выкарыстоўваюцца расьлінамі.
  • Прамысловы. Ажыцьцяўляецца пры вытворчасьці мінэральных азотных угнаеньняў. Дэнітрыфікуючыя бактэрыі аднаўляюць азоцістыя асновы да малекулярнага азоту N2.