Крупкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крупкі
Coat of Arms of Krupki, Belarus.png
Герб Крупак
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Насельніцтва: 8675 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 222010
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′19″ пн. ш. 29°8′17″ у. д. / 54.32194° пн. ш. 29.13806° у. д. / 54.32194; 29.13806Каардынаты: 54°19′19″ пн. ш. 29°8′17″ у. д. / 54.32194° пн. ш. 29.13806° у. д. / 54.32194; 29.13806
Крупкі на мапе Беларусі ±
Крупкі
Крупкі
Крупкі
Крупкі
Крупкі
Крупкі

Кру́пкі — места ў Беларусі, на рацэ Бобр. Адміністрацыйны цэнтар Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 8675 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 121 км на паўночны ўсход ад Менску, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі (лінія Менск — Ворша); на аўтамабільнай дарозе Менск — Масква.

Крупкі — колішняя сталіца графства на гістарычнай Аршаншчыне (частка Віцебшчыны).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсіяў, але навуковай можна лічыць адну — тапонім «Крупкі»[2] мае водна-рачное паходжаньне: паселішча ўзьнікла ў міжрэччы рачулкі Крупка, што ўпадае ў раку Бобр. Таксама існуе народнае паданьне: згодна зь ім Крупкі ўтварыліся на месцы падвор’я сквапнага бацюшкі, якому не атрымалася падмануць свайго працаўніка (пазьней людзі жартавалі зь яго «а, гэта той, што крупак набаўляў»)[3].

У гістарычных крыніцах згадваецца як Крупка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імаверна, Крупкі ўзьніклі ў сяр. XVI ст. на землях маёнтку Шыйка. Мясьціна ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Сангушкаў[4].

У 1613 на мапе Вялікага Княства Літоўскага Тамаша Макоўскага Крупкі значацца як мястэчка[5]. У 1627 уладальнік мястэчка Сымон Самуэль Сангушка падараваў яго сваёй жонцы Алене Корвін-Гасеўскай, у гэты час тут было 26 дымоў. Станам на 1667 колькасьць дымоў узрасла да 60, існаваў млын[6].

У XVIII ст. Крупкі зрабіліся цэнтрам графства[6]. На 1790 тут было 82 дымы[6].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Крупкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні. У кан. XVIII ст. мясьціна перайшла ў валоданьне Сьвяцкіх. У 1859 тут працавала мукамольная мануфактура. Станам на 1880 у мястэчку існавалі два млыны, на якіх выраблялася «найдалікатнейшая мука пшонная, што пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозілася да найгалоўнейшых местаў»[7]. У 1896 Караль Сьвяцкі заснаваў фабрыку запалкавай саломкі. На прадпрыемстве працавала больш за 50 чалавек, вялікую частку прадукцыі вывозілі ў Амэрыку. На 1897 у мястэчку налічвалася 186 двароў, працавалі гарбарны і маслабойны заводы, пошта і тэлефоннае аддзяленьне, царкоўнапрыходзкая школа, царква, сынагога, 4 габрэйскія малітоўныя дамы, 24 крамы, карчма, заезны двор, гуртовы вінны магазын; праходзілі кірмашы 29 жніўня і 9 сьнежня. У 1900 у Крупках адкрылася лесапільня. На 1910 у мястэчку было 190 будынкаў. У Першую сусьветную вайну з 26 лютага да 21 лістапада 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Крупкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Крупкі вярнуліся ў БССР, дзе зрабіліся цэнтрам раёну (з 1938 у Менскай вобласьці). 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1991 Крупкі атрымалі статус места. У 1999 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Крупках працуюць 3 сярэднія і музычная школы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Крупскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Крупчанка»[10].

У невялікай ступені прыкметнай зьяўляецца сядзіба Сьвяцкіх пачатку XX стагодзьдзя, таксама захавалася цагляная сынагога (канец ХІХ ст.). Апроч таго, маецца бюст касманаўта Ўладзімера Кавалёнка, які нарадзіўся ў сяле Белае Крупскага раёну.

У наш час у Крупках збудавалі касьцёл Сьв. Язэпа з парафіяльным цэнтрам і царкву БЭМП.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква (ХІХ ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 23.
  3. ^ Памяць. Яны праславілі Крупшчыну / уклад. Дз. М. Хромчанка. — Менск: Пэйпико, 2008. С. 28.
  4. ^ Вячаслаў Насевіч. Крупка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 147.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
  6. ^ а б в Вячаслаў Насевіч. Крупка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 148.
  7. ^ Bóbr // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 258.
  8. ^ Крупкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 265.
  9. ^ Крупкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 264.
  10. ^ Крупки // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]