Кручанскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Круча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Круча.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Круглянскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Талачынскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Круглянскага раёну. 16 верасьня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Круглянскага раёну.

21 сьнежня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Каўрыжына, Круча, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палесьсе, Паграбішча, Стаі, Старое Палесьсе, Татарка, Янава — перададзеныя ў склад Рубескага сельсавету[1].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 21
  • 1 студзеня 2009 году — 17

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996. — 586, [2] с. ISBN 985-11-0054-4. С. 22, 23, 92-93, 105, 117, 118, 196.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 263
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 163

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]