Крывадача

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крывадача зь вены

Крывадача (дача або донарства крыві; лац. donare — даваць) — добраахвотная здача крыві для пераліваньня хвораму і вырабу лекаў шляхам падзелу на складнікі.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 г. узровень крывадачаў (да 500 мілілітраў) у Беларусі склаў 39/1000 жыхароў. У 2013 г. у краіне налічвалася 76 тыс. давальнікаў крыві і 10 тыс. давальнікаў плязмы. Да іх выстаўляліся наступныя патрабаваньні: 1) грамадзянін Беларусі 18-60 гадоў з пашпартам і пастаянным улікам прынамсі 6 месяцаў у мясцовасьці абслугоўваньня ўстановай службы крыві, 2) вядзеньне здаровага ладу жыцьця, 3) прытрымліваньне правілаў асабістай гігіены, 4) паведамленьне лекару аб перанесеных хваробах і выпадковых плоцевых сувязях, 5) адмова ўжыцьця сьпіртовых напояў цягам трох дзён перад крывадачай, 6) адсутнасьць прыкметаў дрэннага самаадчуваньня (боль у горле, галаўны боль, кашаль і насмарк) у дзень крывадачы, 7) адмова прыёму тлустай ежы і паленьня ў дзень мэдычнага абсьледаваньня і крывадачы. Прыём і выпрабаваньне крыві на заразныя хваробы ажыцьцяўлялі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар трансфузіялёгіі і мэдычных біятэхналёгіяў, 19 станцыяў і 39 аддзяленьняў пераліваньня крыві, 144 кабінэты трансфузіялягічнай дапамогі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крывадачасховішча мультымэдыйных матэрыялаў