Крыгскамісар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крыгскамісар — катэгорыя пасадаў вайсковых службоўцаў у арміі Расейскай імпэрыі. Займаліся забесьпячэньнем войскаў, упраўленьнем і ўстановамі грашыма, абмундзіраваньнем, рыштункам, ручной зброяй, абозным і лягерным рыштункам, шпіталямі і інш. Званьне гэта ўсталявана Пятром I у 1711 г. рэгламэнтам Крыгскамісарыята і праіснавала да 1864 г.

Пасады крыгскамісараў:

  • Генэрал-крыгскамісар (начальнік камісарыяцкага дэпартамэнта, службовая асоба III катэгорыі).
  • Обер-штэр-крыгскамісар (службовая асоба IV катэгорыі).
  • Штэр-крыгскамісар (службовая асоба V катэгорыі).
  • Обэр-крыгскамісар (службовая асоба VI катэгорыі).
  • Крыгскамісар (службовая асоба VII катэгорыі).