Крыжакі (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крыжакі
Krzyżacy
Жанр гістарычны, мастацкі
Рэжысэр Аляксандар Форд
II рэжысэр:
Караль Хадура
Зьбігнэў Кузьмінскі
Сцэнарыст Ежы Стэфан Ставінскі
Аляксандар Форд
(паводле аповесьці Генрыка Сянкевіча)
У ролях Гражына Станішэўска
Уршуля Маджынска
Мечыслаў Каленік
Аляксандар Фогель
Кампазытар Казімер Сяроцкі
Апэратар Мечыслаў Ягода
Мантаж Міраслава Гарліцка
Аліна Фафлік
Вытворчасьць Zespół Filmowy Studio
Дата выхаду 2 верасьня 1960
Час 166 хвілінаў
Краіна Польшча
Мова польская
Бюджэт 76 140 000[1]
Профіль на IMDb

«Крыжакі» — польскі гістарычны фільм 1960 году, зьняты па аднайменнай аповесьці Генрыка Сянкевіча.

Афіцыйная прэм’ера фільму адбылася 2 верасьня 1960 году, хоць яго першы публічны паказ меў месца 15 ліпеня 1960 (на 550-ю гадавіну Грунвальдзкай бітвы) ў лодзкай спартовай залі.

Фабула[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне фільму адбываецца на мяжы XIV i XV стагодзьдзяў. Асноўныя тэмы аповеду:

  • гістарычна-палітычная — польска-крыжацкі канфлікт і Вялікая вайна 1410 году з крыжакамі.
  • рамантычная лінія — каханьне Данусі Юрандуўны і Збышака з Багданьцу і закаханасьць Ягенкі Зыхуўны ў яго ж
  • гісторыя Юранда са Спыхава

Найвядомейшым эпізодам фільму ёсьць Грунвальдзкая бітва — вялікая батальная сцэна ў фінале.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па тагачасным курсе амэрыканскага даляру