Крыжовая гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 56°00′55″ пн. ш. 23°25′00″ у. д. / 56.01528° пн. ш. 23.416667° у. д. / 56.01528; 23.416667

Агульны выгляд Крыжовае гары

Крыжовая гара (па-летувіску: Kryžių kalnas Аўдыё Kryžių kalnas ) — месца паломніцтва прыблізна за 12 км на поўнач ад места Шаўлі ў паўночнай Летуве. Дакладна невядома, адкуль павялася традыцыя, але лічыцца, што першыя крыжы паўсталі на месцы былога гарадзішча пасьля паўстаньня 1831 году[1]. Колькасьць крыжоў невядомая, па розных падліках вагаецца ад 55 000[2] да 100 000[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць крыжоў[2]
1900 130
1902 155
1922 50
1938 Больш за 400
1961 Зьнішчана 5000
1975 Зьнішчана 1200
1990 Каля 55 000
Крыжовая гара

7 верасьня 1993 году Ян Павал II наведаў Крыжовую гару, абвясьціўшы яе месцам надзеі, міру, любові і ахвяры. У 2000 годзе непадалёк паўстаў францішканскі кляштар. Гара не знаходзіцца ні пад чыёй юрысдыкцыяй, таму людзі могуць ставіць крыжы па ўласным жаданьні.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Algimantas Semaška = Kelionių vadovas po Lietuvą: 1000 lankytinų vietovių norintiems geriau pažinti gimtąjį kraštą. — 4th ed.. — Vilnius: Algimantas, 2006. — С. 339. — ISBN 9986-506-90-4 (лет.)
  2. ^ а б Kryžių skaičius (лет.). Lithuanian Millennium of Cultural Heritage Virtual Tour. Праверана 6 траўня 2007 г.
  3. ^ Tour to The Hill of Crosses Near Šiauliai (анг.). Holiday Guide. Праверана 31 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]