Крык (карціна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крык
The Scream.jpg
нарв. : Skrik
Мастак Эдвард Мунк
Год 1893
Тып кардон, алей, тэмпэра, пастэль
Памеры 91 × 73,5
Месцазнаходжаньне Нацыянальная галерэя, Осьлё

«Крык» (па-нарвэску: Skrik; 1893—1910) — група карцінаў, выкананых у жанры экспрэсіянізму нарвэскім мастаком Эдвардам Мункам, які намаляваў напоўненую адчаем фігуру на фоне крывава-чырвонага неба. Пэйзаж на фоне — від Осьлё-фіёрда з пагорка Экебэрг, у горадзе Осьлё, Нарвэгія.

Мунк стварыў некалькі вэрсіяў «Крыку», а менавіта 4, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі. У музэі Мунка прадстаўлены адзін з двух варыянтаў, выкананых алеем, і адна пастэль. Нарвэскі Нацыянальны музэй мастацтва, архітэктуры і дызайну зьмяшчае ў сваёй галерэі другую вэрсію, выкананую алеем. Чацьвёртая вэрсія, выкананая пастэльлю, належыць нарвэскаму мільярдэру Пэтэру Олсэну. Мунк таксама стварыў літаграфіі (1895) гэтага твора.

Крык зрабіўся мішэньню некалькіх крадзяжоў. У 1994 годзе карціна была скрадзена з нацыянальнай галерэі. Некалькімі месяцамі пазьней яна была вернутая на сваё месца. «Крык» і іншы вядомы твор мастака «Мадонна» былі скрадзеныя з музэя Мунка. Абедзьве карціны былі вернутыя ў 2006 годзе. Атрымаўшы некаторыя пашкоджаньні, карціны зноў былі выстаўленыя на паказ у маі 2008, пасьля рэстаўрацыі.