Крынкі (горад)
| Крынкі | |||||
| Krynki | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1429 | ||||
| Горад з: | 1569 і 2009 | ||||
| Павет: | Сакольскі | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Мэр: | Ёланта Гудаеўска | ||||
| Плошча: | 3,85 км² | ||||
| Насельніцтва (2008) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
2700 701,3 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +(48) 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 16-120 | ||||
| Аўтамабільны код: | BSK | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′55″ пн. ш. 23°46′19.9″ у. д. / 53.26528° пн. ш. 23.772194° у. д.Каардынаты: 53°15′55″ пн. ш. 23°46′19.9″ у. д. / 53.26528° пн. ш. 23.772194° у. д. | ||||
|
Крынкі на мапе Польшчы
Крынкі
|
|||||
| http://www.krynki.pl/ | |||||
Кры́нкі (па-польску: Krynki) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Падляскага ваяводзтва, Сакольскі павет, сядзіба гміны Крынкі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У 1429 збудаваны княскі двор на тракце з Кракава да Гародні. У 1434 на крынкаўскім двары адбылося спатканьне Ягайлы зь Вялікім князем літоўскім Жыгмунтам Кейстутавічам. У 1509 Жыгімонт Стары надаў Крынкам герб, а ў 1522 — сфундаваў Крынкам і касьцёл. Статус гораду атрымалі ў 1569.
У 1919—1939 — у складзе Польскай Рэспублікі. Сядзіба сельскай гміны і гарадзкая гміна ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
З лістападу 1939 — у складзе БССР. У 1940—1941 — цэнтар Крынкаўскага раёну (у 1941 цэнтар перанесены і раён перайменаваны ў Бераставіцкі) Беластоцкай вобласьці БССР. У 1944 перададзены Польскай Народнай Рэспубліцы.
У 1950 Крынкам скасавалі статус гораду. Статус гораду вярнулі 1 студзеня 2009. Горад разьвіваўся дынамічна. Напрыканцы 17 стагодзьдзя падзяляліся на Стары і Новы горад.
Ураджэнцы [рэдагаваць]
- Янка Геніюш (1902—1979) — беларускі грамадзкі дзяяч, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, муж паэткі Ларысы Геніюш.
- Сакрат Яновіч (1936—2013) — польскі беларускі пісьменьнік.
Вядомыя жыхары [рэдагаваць]
- Францішак Пяткевіч (1899—1980) — лекар і беларускі нацыянальны дзяяч.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Крынкі (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
|||||||||||