Крыніца (гідралёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крыніца

Крыніца — натуральны выхад падземных водаў на наземную паверхню на сушы або пад вадой (падводная крыніца).

На ўтварэньне крыніц могуць уплываць розныя фактары:

  • перасячэньне ваданосных паземаў адмоўнымі формамі сучаснага рэльефу (напрыклад, рачнымі далінамі, ярамі, азёрнымі катлавінамі);
  • геалягічна-структурнымі асаблівасьцямі мясцовасьці (наяўнасьцю расколінаў, зонаў тэхнічных парушэньняў, кантактаў вывяржаных і асадкавых пародаў);
  • фільтрацыйнай неаднастайнасьцю водаўтрымальных пародаў і інш.

Крыніцы бываюць: узыходзячымі — напорнымі і спадаючымі — безнапорнымі; часова дзейнымі (сэзоннымі) і пастаянна дзейнымі і інш.

Паводле тэмпэратуры крыніцы падзяляюцца на халодныя, цёплыя, гарачыя і кіпячыя.

Таксама вылучаюць крыніцы ў залежнасьці ад сілкаваньня вылучаюць грунтавай або артэзіянскай вадой.

Хімічны і газавы склад крыніц зазвычай разнастайны; ён вызначаецца пераважна складам падземных водаў і агульнымі гідрагеалягічнымі ўмовамі раёну.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Источники, ключи или родники // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  • Овчинников А. М. Общая гидрогеология. М., 1954.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крыніца (гідралёгія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў