Крыніца Q

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Cувязі паміж между Сынаптычнымі Эвангельльямі
Эвангельлі паводле Мацьвея і Лукі былі напісаны незалежна адзін ад аднаго, кожнае зь іх выкарыстоўвае ў якасьці крыніц Марка і другую, дакумэнт пад назваю «Q». Q — «агульны» матэрыял у Мацьвея і Лукі, якога нямае ў Марка

Крыніца Q (па-нямецку: Quelle — «крыніца») — гіпатэтычны зборнік выслоўяў Хрыста, які аўтары Эвангельляў ад Мацьвея і Лукі незалежна адзін ад аднаго выкарыстоўвалі ў якасьці крыніцы разам з Эвангельлем ад Марка.

Здагадка пра існаваньне падобнай крыніцы было вылучана яшчэ ў XIX стагодзьдзі на падставе таго факту, што значную частку агульнага матэрыялу Эвангельляў ад Мацьвея і Лукі, адсутнага пры гэтым у Эвангельлі ад Марка, складаюць выслоўі (лёгіі, па-старажытнагрэцку: Λόγια) Ісуса.

У цяперашні час гіпотэза пра існаваньне крыніцы Q шырока выкарыстоўваецца ў біблеістыцы для абгрунтаваньня розных рашэньняў сынаптычнай праблемы. У прыватнасьці, яна ляжыць у аснове гіпотэз дзьвюх і чатырох крыніц Эвангельляў ад Мацьвея і Лукі.

Паводле гіпотэзы аб чатырох крыніцах агульнай матэрыялу Мацьвея і Лукі, прызнаюць існаваньне, разам з Q і Эвангельлем ад Марка, яшчэ дзьвюх крыніц адмысловага матэрыялу гэтых Эвангельляў, якія пазначаюцца адпаведна M і L. Гэтая гіпотэза зьяўляецца адной з самых уплывовых у сучаснай біблеістыцы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]