Крыстафэр Рэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Партрэт Крыстафэра Рэна 1711 году
Кры́стафэр Рэн (па-ангельску: Christopher Wren; 20 кастрычніка 1632, Ўілтшыр – 25 лютага 1723, Лёндан) — ангельскі архітэктар, матэматык і астраном. Адзін з заснавальнікаў і прэзыдэнт (1680-1682) Каралеўскага таварыства прыродазнаўчых навук. У архітэктуры быў прадстаўніком клясыцызму. Па ягоным праекце была збудаваная Катэдра Сьвятога Паўла ў Лёндане й адбылася рэканструкцыя ангельскай сталіцы пасьля пажару 1666 году. Па загадзе Карла II Рэнам была заснаваная Грынвіцкая Каралеўская абсэрваторыя.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Крыстафэр Рэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |