Крыстын Лягард
| Крыстын Лягард Christine Lagarde |
|
| Дырэктар-распараднік МВФ | |
|---|---|
| 5 ліпеня 2011 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Дамінік Строс-Кан |
| Міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі | |
| 19 чэрвеня 2007 — 29 чэрвеня 2011 | |
| Прэм’ер-міністар: | Франсуа Фіён |
| Папярэднік: | Жан-Люі Барляо |
| Наступнік: | Франсуа Баруан |
| Міністар сельскай гаспадаркі Францыі | |
| 18 траўня 2007 — 19 чэрвеня 2007 | |
| Прэм’ер-міністар: | Франсуа Фіён |
| Папярэднік: | Дамінік Бюсэро |
| Наступнік: | Мішэль Барнье |
| Міністар зьнешняга гандлю Францыі | |
| 31 траўня 2005 — 18 траўня 2007 | |
| Прэм’ер-міністар: | Дамінік дэ Вільпен |
| Папярэднік: | Крыстыян Жакоб |
| Наступнік: | пасада скасаваная |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзілася: | 1 студзеня 1956 (57 гадоў) Парыж, Францыя |
| Партыя: | Зьвяз за народны рух |
| Адукацыя: | Унівэрсытэт Парыж X Нантэр |
| Рэлігія: | Рыма-каталіцтва |
Крысты́н Мадле́н Адэта Ляга́рд (па-француску: Christine Madeleine Odette Lagarde; нар. 1 студзеня 1956 року) — дырэктар-распараднік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі. Ляґард зьяўляецца першай жанчынаю-міністрам фінансаў сярод краінаў Вялікай васьмёркі, а таксама першаю жанчынаю-кіраўніцай МВФ.
Вышэйшую адукацыю атрымала у інстытуце палітычных навук унівэрсытэту Парыж X Нантэр. Праходзіла навучаньне і стажыяваньне ў ЗША. Працавала ў Цэнтры міжнародных і стратэгічных дасьледаваньняў(en) разам са Зьбігневам Бжэзынскім.
Дзякуючы сваёй антыманапалісцкай адвакацкай дзейнасьці Ляґард увайшла ў гісторыю як першая жанчына-кіраўніца міжнароднай юрыдычнай фірмы Baker & McKenzie. 16 лістапада 2009 «Файнэншл таймс» назваў яе найпрыгажэйшым міністрам фінансаў краінаў Эўразоны[1]. У 2009 Ляґард заняла 17 месца ў рэйтынгу найуплывовейшых жанчынаў сьвету паводле вэрсыі часопісу «Форбс»[2].
28 чэрвеня 2011 року, пасьля адстаўкі Дамініка Строс-Кана, Ляґард была прызначаная дырэктарам-распараднікам Міжнароднага валютнага фонду на пяцігадовы тэрмін, які распачаўся 5 ліпеня 2011 року[3][4].
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Ralph Atkins, Andrew Whiffin and FT reporters. (16 верасьня 2009) FT ranking of EU finance ministers(анг.). Financial Times. Праверана 2 студзеня 2010 г.
- ^ The 100 Most Powerful Women(анг.). Forbes.
- ^ Крістін Лаґард очолила МВФ(укр.). BBC Ukrainian (28 чэрвеня 2011).
- ^ IMF Executive Board Selects Christine Lagarde as Managing Director(анг.) Press Release. IMF (28 чэрвеня 2011). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Крыстын Лягард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Збор навінаў і інтэрвію(анг.) ў часопісе «Эконаміст»
- Збор навінаў і інтэрвію(анг.) ў газэце «Гардыян»
- Збор навінаў і інтэрвію(анг.) ў газэце «Нью-Ёрк Таймс»
- Збор навінаў і інтэрвію(анг.) У газэце «Ўол-стрыт джорнал»