Крыстыян Гэнкель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Гэнкель
Рост 186 см
Вага 85 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 7 лістапада 1995 (28 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Клюб Барыс
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 2007 — цяпер

Крыстыян Гэнкель (нарадзіўся 7 лістапада 1995 году, Менск) — беларускі хакеіст нямецкага паходжаньня, абаронца казаскага «Барыс», які гуляе ў КХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Менску і жыў тут да чатырох гадоў[2]. Потым з бацькамі зьехаў у Нямеччыну, дзе гуляў яго бацька-хакеіст[2]. У 5 гадоў пачаў займацца хакеем[2]. Пачынаў спасьцігаць асновы хакею ў Крымічаў, дзе займаўся да 8 гадоў[2]. Потым два гады гуляў у Дрэздэне, пасьля чаго пераехаў у Вольфсбург, дзе гуляў яго бацька[2]. У 11 гадоў пераехаў у Менск, дзе жыла яго бабуля, з прычыны таго, што ў Беларусі на той час быў вельмі моцны чэмпіянат сярод дзяцей 1995-га году[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў фарм-клюбе менскага «Юнацтва» «Юніёры», зь якім выйграў золата вышэйшай лігі, пасьля чаго з 2011 году гуляў у складзе «Юнацтва», якое выступала ў МХЛ. У 2012 годзе на драфце КХЛ быў абраны «Дынама Менск»[3]. Выступаў таксама ў ВХЛ і Экстралізе за «Юнацтва», усяго правёў 6 гульняў за «Юнацтва» ў ВХЛ, дзе набраў 2 (1+1) пункты, у АЧБ Гэнкель правёў 27 гульняў і набраў 1 (0+1) пункт. У 2013 годзе, дзякуючы пасьпяховай гульні за «Юнацтва» і зборную Беларусі, на драфце CHL[4] быў абраны ў першым раўндзе пад 22 нумарам клюбам «Летбрыдж Гарыкейнз», у які перашоў у лістападзе 2013 году[5]. Генэральны мэнэджар «Гарыкейнз» Брэд Робсан быў вельмі задаволены падпісаньню абаронцы: «Гэта быў доўгі працэс, аднак мы дасягнулі выніку, на які спадзяваліся. Крыс пацьвердзіў сваё жаданьне гуляць за нашу каманду. Гэтага мы чакалі вельмі доўга. Мы здаволены, што перамовы завяршыліся ў нашу карысьць»[6]. У дэбютнай гульні за «Летбрыдж Гарыкейнз» вызначыўся забітай шайбай[7].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіён сьвету ў складзе юнацкай зборнай Беларусі па хакеі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Юнацтва-Менск»

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгулярны сэзон і плэй-оф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгулярны сэзон Плэй-оф
Сэзон Клюб Ліга Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф Гульні Галы Перадачы Пункты Штраф
2011–2012 Юнацтва Менск МХЛ 29 0 1 1 12 2 0 0 0 2
2012-2013 Юнацтва Менск МХЛ 21 1 3 4 12
2013-2014 Юнацтва Менск МХЛ 11 0 3 3 20
2013–2014 Летбрыдж Гарыкейнз OHL 29 1 3 4 21
МХЛ увогуле 61 1 7 8 44 2 0 0 0 2
OHL увогуле 29 1 3 4 21

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]