Крыстыян Кляўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстыян Кляўе
франц. Christian Jean-Marie Clavier
Крыстыян Кляўе ў 2009 годзе
Дата нараджэньня 6 траўня 1952 (71 год)
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Грамадзянства Францыя
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1973
Узнагароды
кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі» афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
IMDb ID nm0002010

Крыстыян Жан-Мары Кляўе (франц. Christian Jean-Marie Clavier; 6 траўня 1952, Парыж) — францускі актор, сцэнарыст, кіраўнік кінакампаніі Ouille Production.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля навучаньня ў парыскім інстытуце палітыкі ён пачаў сваю акторскую кар’еру з камэдыйнай тэатральнай трупы «Le Splendid» і прыняў удзел у вялікай колькасьці камэдыйных фільмаў.

Дамогся шырокага посьпеху, згуляўшы ў фільме «Прышэльцы» пэрсанажа, вядомага як «Жак Уй-прайдзісьвет». Пасьля «Прышэльцаў» ён стаў прызнанай зоркай, прыняўшы ўдзел у такіх фільмах як «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара», «Астэрыкс і Абэлікс: Місія „Клеапатра“» (з Жэрарам Дэпард’ё), а таксама ў рымэйку фільма «Прышэльцы», за які атрымаў намінацыю на прэмію Сэзар. Крыстыян Кляўе вядомы таксама па фільмах «Паміж анёлам і нячыстым» і гістарычнаму фільму «Напалеон». Ён таксама згуляў некалькі роляў у тэлевізійных сэрыялах.

Найбольш прыкметныя акторскія дуэты з Жанам Рэно ў фільмах «Апэрацыя „тушонка“», «Карсыканец» і з Жэрарам Дэпард’ё.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]