Крысьціёнас Данэлайціс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крысьціёнас Данэлайціс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1714(1714-01-01)[1][2]
Памёр 18 лютага 1780(1780-02-18)[1][2] (66 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт
Мова летувіская мова[3]

Крысьціёнас Данэла́йціс (па-летувіску: Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лазьдзінэлі (лет. Lazdineliai, ням. Lasdinehlen, Малая Летува, у той час ува Ўсходняй Прусіі), цяпер тэрыторыя Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёну Калінінградзкай вобласьці Расеі — 18 лютага 1780, Тольмінкеміс (ням. Tolmingen), цяпер Чыстыя Пруды Калінінградзкае вобласьці РФ) — летувіскі паэт, пачынальнік летувіскае мастацкае літаратуры. Адзін зь першых летувіскіх паэтаў, якія атрымалі вядомасьць па-за межамі Летувы. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў эўрапейскай літаратуры XVIII ст. Працаваў Лютэранскім пастарам. Ад 1736 да 1740 г. вывучаў тэалёгію ва ўнівэрсытэце Кёнігсбэргу (цяпер Калінінград). У 1743 г. стаў пастарам у вёсцы Тольмінкеміс, дзе пражыў усё сваё жыцьцё. У 1964 року да 250-годзьдзя Крысьціёнаса Данэлайціса ў двары Віленскага ўнівэрсытэту ўсталяваны помнік (скульптар Канстанцінас Багданас).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крысьціёнас Данэлайціссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Корсакас К. Донелайтис Кристионас // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 439.
  2. ^ а б Kristijonas Donelaitis // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.