Крытычная тэмпэратура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крыты́чная тэмпэрату́ра — такая тэмпэратура, пры якой гаматнасьць і ціск насычанай пары становіцца максымальным, а гаматнасьць вадкасьці, якая знаходзіцца ў дынамічнай раўнаваге з парам, становіцца мінімальнай.

Пры тэмпэратуры, вышэй крытычнай тэмпэратуры газа, яго немагчыма скандэнсаваць ні пры якім ціске.

Крытычная тэмпэратура была адкрыта Д. І. Мендзялеевым у 1861. Калі ён дасьледваў залежнасьць паверхневага нацяжэньня вадкасьці ад тэмпэратуры, ён выявіў, што існуе такая тэмпэратура, пры якой зьнікаюць меніск вадкасьці і розьніца паміж вадкасьцю і яе насычанай парай. Гэтую тэмпэратуру Д. І. Мендзялееў назваў «абсалютным пунктам кіпеньня».

РэчываКрытычная тэмпэратура(°C)
Азот-146.9
Аміяк132.3
Аргон-122.29
Бензол288
Бром315
Вада374.12
Вадарод-240.17
Вокіс вугляроду-138.8
Гелій-267.96
Ёд546
Калій1497
Кісларод-118.57
Крыптон-63.7
Ксенон16.58
Літый2577
Метан-82.5
Мыш'як1400
Натрый1827
Неон-228.75
Радон105
Ртуць1477
Рубідый1377
Селен1493
Сера1041
Хлор143.8
Фтор-128.85
Фосфар721
Цэзій1312
Этан32