Крыштап Жыгімонт Пац
| Крыштап Жыгімонт Пац | |
К. Ж. Пац. Мастак Д. Шульц, 1670 |
|
Герб «Газдава» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 1621 |
| Памёр: | 10 студзеня 1684 |
| Род: | Пацы |
| Бацькі: | Стэфан Пац Ганна з Дусяцкіх |
| Жонка: | Кляра Ізабэла дэ Майлі |
| Дзеці: | Сын |
Крыштап Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (1646—1856), падканцлер (1656—1658) і канцлер вялікі літоўскі (з 1658).
Трымаў Ковенскае, Пінскае, Астрынскае староствы, адміністратар Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стэфана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх.
Навучаўся ў Кракаве, Падуі і Лейдэне. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камэдулаў, дзе фундаваў іхны кляштар. Служыў у францускай, гішпанскай і галяндзкай арміях, меў шэраг дзяржаўных пасадаў. У 1651 року на чале ўласнай гусарскай харугвы ўдзельнічаў у вайне супраць казакоў на Ўкраіне. Быў адным з творцаў Аліўскай дамовы (1660) паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй.
Прыхільнік прымірэньня Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай і складаньня зь ёй хаўруса супраць Турэччыны, інсьпіраваў падпісаньне Андросаўскага замірэньня (1667) і потым зьвязу з Расеяй.
Зацяты супернік Радзівілаў. Дамагаўся гвалтоўнай ліквідацыі канфэдэратаў у войску[1].
Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся францускай арыентацыі і праекту абараньня караля і вялікага князя пры жыцьці папярэдніка, але ў 1667 року перайшоў да прааўстрыйскай шляхецкай групоўкі. На выбарах караля падтрымаў кандыдатуру Міхала Вішнявецкага (1669), выступіў супраць абраньня Яна Сабескага (1674). У канцы жыцьця страціў палітычны ўплыў[2].
У шлюбе з Клярай Ізабэлай дэ Майлі (1654) меў сына, які памёр у маленстве.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Пац Крыштап Жыгімонт // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 423.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 144 с. ISBN 5-343-01637-5.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Крыштап Жыгімонт Пац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||