Крыштаф Канановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Крыштаф Канановіч (па-польску: Krzysztof Kononowicz; нар. 21 студзеня 1963 году ў Кэнтшыне) — жыхар Беластоку, які стаў папулярным пасьля выхаду ў этэр рэклямнага споту ў выбарчай кампаніі на пасаду Прэзыдэнта Беластоку ў 2006 годзе. Па адукацыі — кіроўца-мэханік.

Падчас выбараў Прэзыдэнта Беластоку ў 2006 годзе мясцовае беластоцкае тэлебачаньне паказвала рэклямныя споты кандыдатаў, у тым ліку й Крыштафа Канановіча — кандыдата Камітэту Выбарчага Выбарцаў Падляшша XXI стагодзьдзя. Ён выступіў у фільме апрануты ў турэцкі швэдар, і вельмі простымі словамі прадставіў сябе і свае погляды. Фільм і яго герой сталі папулярнымі[1][2]. У выбарах Канановіч атрымаў 1676 галасоў (1,89%) і заняў 6 месца[3].

Канановіч выступіў у кліпе калектыву Grupa Operacyjna «Nie będzie niczego»[4].

Цытаты з кліпу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Адчыніць камбінаты і месца працы для моладзі й для людзей. Так! І хачу вельмі, вельмі гэта зрабіць. Паправіць у нашым горадзе, ў цэлым, на цэлым Падляшшы, каб не было бандытызму, каб не было злодзеяў, каб не было нічога.
  • А ва ўрадзе гарадзкім у мяне будзе лад і парадак. Ня будзе бюракрацтва, ня будзе лахмацтва, толькі сапраўды людзі будуць.
  • А кіроўцы таксама будуць паліцыяй востра пакараныя за алькаголь, за наркотыкі, за ўсё. І яшчэ ўдасканалю граніцу ў Кузьніцы і Баброўніках, што мяжа паміж Беларусьсю і намі будзе сапраўды, сапраўды будзе мяжа, што ня будзе кантрабанды ні цыгарэтаў, ні наркотыкаў, ні алькаголю.
  • А гэта, што я сказаў, я ўсё зраблю, таму што я чалавек-вернік і практыкуючы й ведаю, на якай падставе гэта зрабіць, як чыніць, як ўдасканаліць дарогі, як усё, як ліквідаваць цыгарэты, як усё ліквідаваць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]