Крэпасьць Туроўля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малюнак Станіслава Пахалавецкага, 1579

Крэпасьць Туроўля была зрублена пры ўпадзеньні рэчкі Тураўлянка ў Дзьвіну.

Крэпасьць у вёсцы Туроўля паўстала па загадзе Івана Жахлівага ў 1563 годзе. Крэпасьць была здабыта пад час паходу Стэфана Баторыя на Полацак ў 1579 годзе, хаця неўзабаве па ўзяцьці згарэла пад час пальбы з гарматаў у гонар пасьпяховага ўзяцьця.

Захавалася выява Тураўлянскай крэпасьці, на якой апошняя адлюстраваная ў выглядзе прастакутнага ўмацаваньня зь пяцьцю вежамі: чытырма нарожнымі й адной у выглядзе брамы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэжго, Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.