Крэсіва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крэмень, крэсіва і цэра

Крэсіва, красала — мэталічная прылада для высяканьня агню з крэменю.

Бытавала з эпохі жалезнага веку на працягу многіх стагодзьдзяў.

Паводле формы вылучаюць наступныя тыпы крэсіваў:

  • абаранкападобнае (зь язычком пасярод ударнага ляза і безь яго),
  • 2-лязовае авальнае,
  • 2-лязовае простакутнае,
  • санкападобнае, у выглядзе простакутнай пласьцінкі з адагнутымі ўверх канцамі;

існавалі і індывідуальныя формы.

Высечаная з крэменю іскра падпальвала цэру (маса накшталт ваты з вываранага і высушанага дрэвавага грыба). Крэмень, крэсіва і цэру насілі звычайна ў магалейцы — скураным мяшэчку каля пояса зь левага боку. Са зьяўленнем у ХІХ ст. запалак бытаваньне крэсіва заняпала спачатку ў горадзе, потым і ў вёсцы.

Крэсіва ў сусьветнае культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пяру выбітнага дацкага пісьменьніка Ганса Крыстыяна Андэрсана належыць казка «Крэсіва», якая была напісаная ў 1835 годзе.
  • На гербе Сэрбіі знаходзіцца выява дзьвюхгаловага арлу, на ягоных грудзях чырвоны шчыт, на шчыце крыж з чатырма крэсівамі, якія сваёй формай нагадваюць чатыры літары С, што трактуецца як дэвіз «Само слога Србіна спасава» («Толькі адзінства выратуе сэрбаў»).