Крэўская унія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крэўская унія
Акт Крэўскай уніі 1385 году
Lietuva ir Lenkija.Lithuania and Poland 1387.png
Вялікае Княства Літоўскае і Польшча ў 1387 годзе
Тып дамовы Дынастычны зьвяз
Падпісаная
• месца
14 жніўня 1385
Крэва (ВКЛ)
Замацаваная пячаткай Ягайла, Скіргайла, Карыбут, Вітаўт, Лугвен
Набыла моц
• умовы
11 студзеня 1386
абраньне Ягайлы каралём Польшчы праз шлюб зь яе каралеваю
200 тыс. флярынаў маці-каралеве Вугоршыны, вяртаньне польскага палону, далучэньне ВКЛ да Польшчы
Тэрмін дзеяньня неабмежаваны
Страціла моц 7 ліпеня 1572
Бакі Вялікае Княства Літоўскае
Польскае Каралеўства
Статус нядзейная
Мова лацінская

Крэўская унія — пагадненьне аб дынастычным зьвязе паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім (ВКЛ), складзенае 14 жніўня 1385 году.

У 1382 годзе памёр польскі кароль Людовік I Анжуйскі, які ня меў нашчадкаў. Пасьля двухгадовых спрэчак польскія фэадалы абвясьцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзьвігу. Яны прапанавалі вялікаму князю літоўскаму Ягайлу стаць ейным мужам, пасьля чаго ён меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 годзе ў Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднаньня ВКЛ і Польшчы. 14 жніўня таго ж году было падпісанае пагадненьне з Польшчай, што вядомае пад назвай Крэўскай уніі. У 1386 годзе на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзьвігай, затым каранаваны. Пасьля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх (у тагачасным разуменьні гэтых словаў) князёў была ўзятая прысяга на вернасьць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасьць.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]