Крэўскі замак
Каардынаты: 54°18′36″ пн. ш. 26°17′02″ у. д. / 54.310° пн. ш. 26.284° у. д.
Крэўскі замак — замак над рэчкамі Крэўлянка і Шляхцянка, на дне плоскай даліны, збудаваны (пасьля 1338 г.) па загаду вялікага князя літоўскага Альгерда на месцы старога драўлянага замка.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У Крэве меў рэзыдэнцыю Ягайла (лістапад 1381), пазбаўлены трону праз свайго стрыечнага брата Кейстута. 12 чэрвеня 1382 году прыхільнікі Ягайлы зладзілі пераварот у Вільні, занялі Трокі. Кейстут з сынам Вітаўтам з войскам прыехаў пад замак на перамовы і быў узяты ў палон.
Кейстут пры нявысьветленых абставінах памёр 15 жніўня 1382, верагодна, быў забіты. Вітаўта Ягайла трымаў некаторы час у затачэньні.
Крэва, аднак, перадусім вядома як месца заключэньня 14 жніўня 1385 году ўніі, якая злучыла прыкладна на 500 гадоў Літву і Польшчу. Вялікі князь Ягайла атрымаў руку каралевы польскай Ядвігі і як яе муж павінен быў стаць каралём польскім. Узамен абавязваўся поўнасьцю хрысьціянізаваць Літву і адмовіцца ад Памор’я і Сылезіі.
У 1391 г. Крэва стала сядзібаю старосты. У 1433 г. замак заняў мяцежны князь Сьвідрыгайла. Шматразова атакаваны ў 1503-1506 гг. замак быў часткова пашкоджаны крымскімі татарамі.
У 1519 г. састарэлы замак захапілі і зьнішчылі маскоўскія войскі. Польскі кароль Жыгімонт Аўгуст падараваў замак у 1564 г. князю Андрэю Курбскаму, які зьбег з Масквы ў Польшчу.
Замак быў канчаткова зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны (1914-1917), бо знаходзіўся на лініі фронту паміж нямецкімі і расейскімі войскамі. Польскія ўлады закансэрававалі руіны ў 1929 г.
Архітэктура [рэдагаваць]
Замак трапецавіднай формы. Абарончыя муры замка мелі таўшчыню каля 2,5 м і вышыню да 12 м. Сьцены зроблены з каменю (ніжняя частка) і цэглы (верхняя частка). Па саміх сценах ішлы драўляная галерэя. На сённяшні момант на адной са сценаў замка ўсталявана кансервацыйнае драўлянае пакрыццё, якая дазваляе ацаніць выгляд ранейшай галерэі. Падчас усталявання ўказанай канструкцыі былі знойдзены рэшткі былых галерэй, якія датуюцца 14 ст. Археалагічныя раскопы на замку выявілі рэшткі кахлі і нервюрнай цэглы 14 ст. Замак быў часткова разабраны у канцы 18 і 19 стагодзьдзяў. На яго дзядзінцы пазьней былі пабудаваны розныя будынкі, м. інш. ратуша. Часткова захаваліся дзьве чатырохкутныя вежы. Вышэйшая вежа завецца вежаю Кейстута, зараз напалову засыпаная зямлёю з прычыны прыпынення археалагічных раскопаў 80-гг. ХХ ст. У меншай вежы знаходзяцца рэшткі дота часоў Першай сусветнай вайны.
Панарама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Афіцыйны сайт мясцовага дабрачыннага фонду "Крэўскі замак"
Крэўскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў