Ксенія Сітнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ксенія Сітнік
Дата нараджэньня 15 траўня 1995(1995-05-15)[1] (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Прафэсія сьпявачка
Жанры поп
Інструмэнты голас[d]
Маці Сьвятлана Стацэнка
Узнагароды пераможца конкурсу песень Дзіцячае Эўрабачаньне-2005
Ксенія Сітнік

Ксенія Сітнік (нарадзілася 15 траўня 1995 году ў Мазыры) — прадстаўніца ад Беларусі і пераможца на конкурсе песень Дзіцячае Эўрабачаньне-2005.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ксенія Сітнік нарадзілася 15 траўня 1995 года ў Мазыры, дзе жыве і зараз. Яе бацька бізнэсмэн, а маці, Сьвятлана Стацэнка, дырэктар музычнай школы. Ксенія вучыцца ў мазырскай сярэдняй школе №13. Яна захапляецца песьнямі, танцамі і маляваньнем. У дзяўчынкі ёсьць старэйшая сястра, якая так сама прымае ўдзел у дзіцячых музычных конкурсах.

Ксенія Сітнік пачала пець з раньніх гадоў, прымала ўдзел у некалькіх конкурсах (Чарнобыльскі шлях, Падаючыя зоркі і г. д.). Яна заваявала Гран Пры міжнароднага дзіцячага конкурсу Славянскі базар у Віцебску у 2005 годзе.

Ксенія стала вядомай дзіцячай сьпявачкай, пасьля перамогі ў эўрапейскім конкурсе Дзіцячае Эўрабачаньне ў 2005 годзе, дзе яна прадстаўляла Беларусь, дзе яна перамагла прадстаўніка Гішпаніі Антоніа Хасэ на тры пункты.

У лістападзе 2006 году яна выпусьціла свой першы CD «Мы вместе» (бел. Мы разам).

У 2010 годзе выпусьціла другі альбом «Рэспубліка Ксенія»[2]. Вяла перадачу на беларускім тэлебачаньні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]