Ксенія Сітнік
Сітнік, Ксенія (нарадзілася 15 траўня 1995 году ў Мазыры) — прадстаўніца ад Беларусі і пераможца на конкурсе песень Дзіцячае Эўрабачаньне-2005.
Біяграфія [рэдагаваць]
Ксенія Сітнік нарадзілася 15 траўня 1995 года ў Мазыры, дзе жыве і зараз. Яе бацька бізнэсмэн, а маці, Сьвятлана Стацэнка, дырэктар музычнай школы. Ксенія вучыцца ў мазырскай сярэдняй школе №13. Яна захапляецца песьнямі, танцамі і маляваньнем. У дзяўчынкі ёсьць старэйшая сястра, якая так сама прымае ўдзел у дзіцячых музычных конкурсах.
Ксенія Сітнік пачала пець з раньніх гадоў, прымала ўдзел у некалькіх конкурсах (Чарнобыльскі шлях, Падаючыя зоркі і г.д.). Яна заваявала Гран Пры міжнароднага дзіцячага конкурсу Славянскі Базар у 2005 годзе.
Ксенія стала вядомай дзіцячай сьпявачкай, пасьля перамогі ў эўрапейскім конкурсе Дзіцячае Эўрабачаньне ў 2005 годзе, дзе яна прадстаўляла Беларусь, дзе яна перамагла прадстаўніка Гішпаніі Антоніа Хасэ на тры пункты.
У лістападзе 2006 году яна выпусьціла свой першы CD «Мы вместе» (бел. Мы разам).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ксенія Сітнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў