Ксылёза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ксылёза — «драўняны цукар», монацукрыд з групы пэнтоз з эмпірычнай формулай C5H10O5, належыць да альдозаў. Зьмяшчаецца ў эмбрыёнах расьлін у якасьці эргастычнага рэчыва, а таксама зьяўляецца адным з манамэраў поліцукрыда вузавых сьценак геміцэлюлёзы.