Ксэракс Беларускі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ксэ́ракс Белару́скі — беларускі літаратурны альманах.

Заснаваны ў 1989 годзе ў Полацку. Выдаваўся з 1990 да 1996 году зь перапынкамі. Заснавальнік і выдавец — Алесь Аркуш, рэдактар (пачынаючы з 2-га нумару) — Вінцэсь Мудроў. Першы нумар надрукаваны ў Менску ў колькасьці 1000 экзэмпляраў. Усяго выйшла 6 нумароў. Кола аўтараў — пераважна полацкае літаратурнае асяродзьдзе (Сяржук Сокалаў-Воюш, Валянціна Аксак, Алесь Аркуш, Вінцэсь Мудроў, Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі і іншыя). Таксама ў альманаху друкаваліся творы Славаміра Адамовіча, тэксты полацкага рок-гурту «Мясцовы час». Падшыўку часопіса спрабуе набыць брэмэнская бібліятэка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алесь Аркуш. «Аскепкі вялікага малюнку».— Менск: Логвінаў, 2007. — 136 с. // Эсэ пра альманах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]