Кубак Гішпаніі па футболе
| Кубак Гішпаніі па футболе | |
| Заснаваны | 1902 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 83 |
| Дзейны чэмпіён | Барсэлёна |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Барсэлёна (26) |
Кубак Гішпаніі па футболе (па-гішпанску: Copa del Rey) — штогадовы кубак Гішпаніі, які праходзіць ў фармаце алімпійскай сыстэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 83 каманды, уключаючы ўсе клубы Ля Лігі. Ён лічыцца другім па значнасьці нацыянальным тытулам ў гішпанскім футболе пасьля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва зьяўляецца Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя.
З моманту свайго заснаваньня кубак некалькі разоў зьмяняў назву; сучасная назва Каралеўскі кубак (гішп. Copa del Rey) выкарыстоўваецца з 1977 году. Усяго 17 клюбаў валодалі калі-небудзь кубкам; найбольш тытулаваным клубам зьяўляецца «Барсэлёна» з 26-ю тытуламі, затым ідзе «Атлетык Більбао» (23 тытула) й мадрыдзкі «Рэал» з 18-ю перамогамі. Пераможца турніру удзельнічае ў Лізе Эўропы й матчах за Супэркубак Гішпаніі перад пачаткам наступнага сэзону.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кубак Гішпаніі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||